У Беларусі за адзін дзень двое дзяцей атруціліся вейпамі: 13-гадовая дзяўчынка памерла, 12-гадовы хлопчык у бальніцы
28 лiстапада 2022 у 1669640280
«Зеркало»
Двое дзяцей атруціліся электроннымі цыгарэтамі 26 лістапада. Адно дзіця загінула, другое ў бальніцы. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал сілавікоў.
Першы інцыдэнт адбыўся ў Гомелі. Бацькі выклікалі хуткую, калі заўважылі, што іх 12-гадоваму сыну кепска. Медыкі даставілі хлопца ў бальніцу з дыягназам «атручанне невядомым рэчывам». Дзіця прызналася, што падчас прагулкі на вуліцы перастараўся з вейпам і «выпарыў» патройную дозу.
Другі выпадак зафіксаваны ў Мінскім раёне. Паводле звестак сілавікоў, бацькі знайшлі 13-гадовую дачку мёртвай. Побач з дзяўчынкай ляжалі парагенератар і вадкасць для яго запраўкі.