У Барысаве падлеткі здзекаваліся з пенсіянеркі, іх знялі на відэа. Сілавікі ўбачылі ролік і паабяцалі «пастукаць у дзверы»
23 жнiўня 2024 у 1724400540
«Зеркало»
У Барысаве група падлеткаў кідала камяні і смецце ў пенсіянерку, якая сядзела на лаўцы - відэа здзекаў з'явілася ў мясцовым пабліку ў сацсетках. На ролік адрэагавалі ў неафіцыйным тэлеграм-канале сілавікоў, паабяцаўшы разабрацца з крыўдзіцелямі жанчыны.
Відэа з'явілася напярэдадні ў тэлеграм-канале «Типичный Борисов Беларусь». На роліку пяцёра падлеткаў чапляюцца да пенсіянеркі, якая сядзіць на лаўцы - кідаюць у яе камяні і смецце, палохаюць, адзін замахнуўся нагой у бок жанчыны.
«Адышлі, калі ўбачылі, што здымаюць. Кідалі камянямі, кідалі смеццем, не давалі прайсці дадому, пакуль я не падышла і не правяла яе», - расказала сведка.
This browser does not support the video element.
На ролік адрэагавалі ў неафіцыйным тэлеграм-канале сілавікоў.
«Будзьце ўпэўненыя: барысаўскія міліцыянеры зусім хутка пастукаюць у дзверы нявыхаваных падлеткаў! Ужо вельмі цікава паслухаць, што яны раскажуць і чым растлумачаць свае агідныя паводзіны, і што з гэтай нагоды думаюць іх бацькі», - напісалі аўтары і паабяцалі расказаць «пра вынікі сустрэчы».