Па падатках на нерухомасць, зямлю і транспарт ўвялі змяненне, а цяпер улады праз гэта выбачаюцца перад насельніцтвам. Што адбылося
29 лiпеня 2024 у 1722233100
«Зеркало»
У Міністэрстве па падатках і зборах расказалі, як беларусы будуць сёлета выплачваць зборы за нерухомасць, зямлю і транспарт. Нагадаем, у 2024-м увялі адзіную плацёжку па гэтых падатках.
«Цяпер праводзяцца работы па вылічэнні маёмасных падаткаў фізічных асобаў (зямельнага і транспартнага падаткаў, падатку на нерухомасць) за 2023 год», - удакладняюць падаткавікі.
Яны дадалі, што апошні тэрмін аплаты гэтых збораў - 15 лістапада.
«У асабістым кабінеце фізічнай асобы па меры правядзення разлікаў ажыццяўляецца абнаўленне памеру сумы адзінага маёмаснага плацяжу да выплаты, - адзначылі ў ведамстве. - Сэрвісы па выплаце адзінага маёмаснага плацяжу ў асабістым кабінеце фізічнай асобы, а таксама ў сістэме АРІП будуць даступныя з 1 жніўня гэтага года, пасля завяршэння разлікаў па маёмасных падатках фізічных асобаў. Выбачаемся за прынесеныя нязручнасці».
У папярэднія гады насельніцтва пачынала атрымліваць плацёжкі па гэтых падатках у ліпені.
Хутчэй за ўсё, гэтыя затрымкі звязаныя з тым, што сёлета ўвялі адзіную плацёжку для такіх збораў. Гаворка пра тое, што падаткавікі будуць выстаўляць агульную суму да аплаты гэтых збораў, а не дасылаць тры розныя плацёжкі, як гэта адбываецца цяпер. Як тлумачылі раней у МПЗ, адзіны маёмасны плацёж увялі для «спрашчэння механізму іх выплаты».
Чытайце таксама