Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Жыхарам не спадабалася гэтая ідэя». Пагаварылі з мэрам Беластока пра беларусаў, якія раней ездзілі «на закупы», а цяпер жывуць у горадзе
  2. «Беларускі Гаюн»: У Беларусі ноччу збівалі «Шахеды», як мінімум адзін беспілотнік упаў у Гомелі — відэа
  3. Пуцін зноў загаварыў пра мірныя перамовы з Украінай і сказаў, што можа стаць іх асновай
  4. У Беларусі — «хапун» на новыя машыны. Як санкцыі ЕС, даступныя крэдыты і рост даходаў паўплывалі на аўтарынак
  5. «Было прынятае рашэнне на знішчэнне». У Мінабароны пракаментавалі прылёт беспілотнікаў, якія збівалі на Гомельшчыне
  6. В школу без одноклассников: о чем умолчали пропагандисты, когда радовались за единственную первоклассницу агрогородка Почапово
  7. В ISW рассказали, на кого полагается Россия для обхода западных санкций и приобретения электроники для военной промышленности
  8. Калі Украіна будзе паспяхова прасоўвацца ў Курскай вобласці, Беларусь можа ўступіць у вайну? Меркаванне
  9. «Не зразумеў, Саюзная дзяржава ж». Пагаварылі з гамельчукамі, якія сталі сведкамі таго, як над горадам збілі расійскі беспілотнік
  10. У Латвіі назвалі дэдлайн, калі трэба вывезці ці перарэгістраваць аўто з беларускімі нумарамі. Інакш могуць канфіскаваць
Читать по-русски


У адной з мінскіх кампаній выплацілі намесніцы дырэктара буйную прэмію. А праз паўгода запатрабавалі вярнуць грошы — нібыта бонус выдалі з парушэннямі. У судзе з такім падыходам не пагадзіліся. Гэта вынікае з дакумента, апублікаванага ў банку судовых рашэнняў.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: «Зеркало»
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Люстэрка»

У сакавіку 2022 года мінская кампанія (гаворка, відаць, пра «Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці») выплаціла намесніцы дырэктара па эканоміцы і фінансах Марыі (імя змененае) прэмію ў памеры 34,5 тысячы рублёў (шэсць яе акладаў). Гэта крыху больш за 12,1 тысячы даляраў паводле сярэдняга курсу даляра па Нацбанку ў сакавіку мінулага года.

Загад падпісаў гендырэктар арганізацыі. Падставай для такога шчодрага заахвочвання стала «выкананне асабліва важных заданняў і даручэнняў, праяўленая ініцыятыва ў працы, адказнасць і эфектыўнасць у вырашэнні вытворчых пытанняў, а таксама эфектыўная арганізацыя працоўных працэсаў», вынікае з судовых дакументаў.

А ў кастрычніку таго ж года кіраўніцтва арганізацыі раптам адмяніла той самы загад, якім работніцы даручылі даць прэмію. Абгрунтавалі гэта «забяспечаннем слушнасці прымянення нормаў заканадаўства і ўпарадкаваннем разлікаў».

У выніку Марыі загадалі цягам года не проста вярнуць усю суму, але заплаціць нават больш — 36,2 тысячы рублёў «з улікам карэктавання на суму выплачаных адпускных». У тым жа годзе жанчына звольнілася па пагадненні бакоў.

Калі Марыя сродкаў не вярнула, былы наймальнік пайшоў у суд, дзе прасіў не проста прымусіць экс-супрацоўніцу вярнуць усю суму «неабгрунтаванага ўзбагачэння», але яшчэ ўскласці на яе дзяржпошліну за судовы працэс. Гэта дадаткова 1 811,7 рубля.

Разгляд гэтай справы прайшоў у сакавіку гэтага года ў Мінскім гарадскім судзе. Яго вынік — адмова наймальніку. Суддзя вырашыў, што выдадзеная прэмія — гэта «выплата стымулявальнага характару, якая ўваходзіць у склад заработнай платы». Значыць, яе нельга лічыць неабгрунтаваным узбагачэннем і запатрабаваць назад, «бо падчас яе выплаты адсутнічала падліковая памылка і нядобрасумленнасць дзеянняў адказчыка падчас яе выплаты не выяўленая».

Кампанія не здалася і падала апеляцыю, але зноў прайграла.

Чытайце таксама