Авіякампанія «Белавія» з аўторка, 28 траўня, аднаўляе прамыя рэйсы па маршруце Мінск — Мурманск, якія будуць выконвацца раз на тыдзень, паведамляе прэс-служба беларускага авіяперавозчыка.
Расклад рэйсаў будзе выглядаць наступным чынам:
- вылет з Мінска — 10.00, прыбыццё ў Мурманск — 12.45;
- вылет з Мурманска — 13.45, прыбыццё ў Мінск — 16.25.
Актуальны расклад і цэны можна паглядзець на сайце авіякампаніі. Раней у «Белавіі» адзначалі, што з канца траўня да ліпеня ў Мурманску палярны дзень — у гэты час у рэгіёне можна заспець чырвона-жоўтыя заходы і світанкі, доўгія змярканні і яркае сонца, якое не заходзіць за гарызонт.
Кампанія пачала выконваць рэйсы ў гэты расійскі горад у траўні 2023 года, палётная праграма падаўжалася да 30 сакавіка гэтага.
Мурманск размешчаны за Паўночным палярным кругам, у ім жыве каля 280 тысяч чалавек. Гэта адзін з найбуйнейшых партоў Расіі. Мурманск знаходзіцца на скалістым усходнім узбярэжжы Кольскага заліва Баранцава мора.