Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперт заметила, что одна из стран ЕС стала охотнее выдавать визы беларусам. Что за государство и какие сроки?
  2. Умер академик Владимир Гниломедов
  3. Аб'ёмы таргоў усё ніжэйшыя, а курс павышаецца: чаго чакаць ад даляра ў пачатку лістапада. Прагноз па валютах
  4. У Гродне 21-гадовага курсанта МУС асудзілі на 15 гадоў калоніі
  5. «Он ест ее! Он ест ее!» Как кровавая трагедия с милым «питомцем» однажды повергла в ужас жителей тихого городка и отразилась в кино
  6. «Как говорится: „Совпадение? Не думаю“». Почему в Беларуси в определенные часы наблюдаются проблемы с интернетом — спросили эксперта
  7. В РТБД, где недавно уволили актеров, новая премьера. А что со старыми спектаклями — узнали об этом
  8. «Надеюсь, Баста просто испугался последствий». Большое интервью с Влади из «Касты»
  9. Одно из крупнейших американских СМИ: Украина испытывает нехватку войск — их может хватить максимум на год
  10. Сталі вядомыя імёны ўсіх патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі
  11. В ISW рассказали, как Россия вмешивалась в выборы в Молдове, пытаясь обеспечить преимущество прокремлевскому кандидату Стояногло
  12. «Вясна» паведаміла падрабязнасці нядаўняга рэйду сілавікоў: да людзей прыходзілі ў рамках крымінальнай справы пра змову для захопу ўлады
  13. Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне новых кіраўнікоў у «Белнафтахім» і на «Беларуськалій»
  14. Дуров рассказал о нововведениях в Telegram. Вот о чем речь
  15. В СМИ попал проект мирного договора, который Киев и Москва обсуждали в начале войны: он раскрывает планы Путина на устройство Украины
Читать по-русски


Брытанская газета The Times апублікавала падрабязнасці меркаванай змовы з удзелам палкоўнікаў Украінскага ўпраўлення дзяржаўнай аховы (УДА), якія нібыта на заданне расійскіх спецслужбаў рыхтавалі замах на найвышэйшых службовых асоб Украіны. Пра затрыманне двух палкоўнікаў УДА раней паведаміла СБУ.

Задержание одного из агентов раскрытой сети. Фото: пресс-служба СБУ
Затрыманне аднаго з палкоўнікаў УДА. Фота: прэс-служба СБУ

У пачатку траўня Служба бяспекі Украіны (СБУ) паведаміла пра затрыманне двух палкоўнікаў УДА, якія «злівалі» сакрэтную інфармацыю Расіі. Паводле версіі ведамства, яны рыхтавалі замахі на прэзідэнта краіны Уладзіміра Зяленскага, кіраўніка СБУ Васіля Малюка і кіраўніка Галоўнага ўпраўлення разведкі (ГУР) украінскага Мінабароны Кірыла Буданава. Затрыманым выставілі падазрэнне ў дзяржаўнай здрадзе і падрыхтоўцы да тэракту.

Суразмоўца выдання, высокапастаўлены афіцэр украінскай контрразведкі, расказаў выданню новыя дэталі падрыхтоўкі двума палкоўнікамі УДА, Аляксандрам Гукам і Аляксандрам Дзеркачом, забойства кіраўніка разведкі Мінабароны Украіны Кірыла Буданава. Трэці падазраваны ў публікацыі пазначаны як «неназваны кілер».

Як сцвярджае высокапастаўлены афіцэр украінскай контрразведкі, на якога спасылаецца Times, Буданава нібыта планавалася забіць у пачатку траўня ў выніку скаардынаванай атакі ракет і дронаў.

У рамках падрыхтоўкі замаху ва ўкраінскай сталіцы ў падвале дома быў арганізаваны цэнтр кіравання беспілотнікамі. Яго аператар мусіў паведаміць нейкаму «куратару» каардынаты аўтакалоны з чорнай Toyota Land Cruiser і чорным мікрааўтобусам — у такім картэжы ездзіць Буданаў. Па гэтым месцы мусілі нанесці ўдар балістычнай ракетай. Потым дрон мусіў зафіксаваць наступствы атакі і пры неабходнасці скінуць гранаты на тых, хто выжыў або спрабаваў дапамагчы пасля ўдару. Крыніца газеты дадала, што праз 20 хвілін планаваўся другі ўдар для знішчэння службаў экстраннай дапамогі і «ўтойвання доказаў» атакі дрона.

Зяленскага збіраліся ўзяць у закладнікі

Як сцвярджае крыніца газеты, перад замахам падазраваныя прывезлі ў Кіеў гранатамёты, супрацьпяхотную міну МОН-90 і дроны-камікадзэ.

Паводле суразмоўцы Times, падчас ператрусаў у палкоўнікаў знайшлі выбухоўку і кампаненты дрона, «схаваныя ў запасных шынах і кучы дроваў», а таксама схованку з тэлефонам. Як сцвярджаецца, Гук і Дзяркач на допытах далі прызнальныя паказанні. Яны таксама расказалі, што ў першыя дні баявых дзеянняў Зяленскага нібыта планавалася ўзяць у закладнікі і пад пагрозай забойства схіліць да запісу відэазвароту пра капітуляцыю.

Гук у пачатку ваеннай аперацыі нібыта прапанаваў іншым целаахоўнікам украінскага прэзідэнта скласці зброю, «калі прыйдуць расіяне», сцвярджае крыніца выдання.

«Мы не ўзброеныя сілы, у нас няма канкрэтнай задачы абараняць Украіну, і мне не плацяць столькі, каб я арганізаваў тут Брэсцкую крэпасць», — пераказвае суразмоўца словы супрацоўніка дзяржаховы.

Калегі палкоўніка тады палічылі яго каментары «эмацыйнай рэакцыяй» на пачатак ваенных дзеянняў і праігнаравалі іх, а пасля арышту Гука «былі шакаваныя», заявіў Times прадстаўнік СБУ.

Паводле звестак Times, Гуку плацілі 3 тысячы даляраў у месяц і дадаткова 1 тысячу давалі на паездкі «для выканання загадаў». Грошы ён атрымліваў у Еўропе, куды ездзіў да сваёй сям'і. Дзяркач дзейнічаў дзеля выгады і магчымага кар’ернага росту, які яму б забяспечыў старэйшы па статусе Гук.

Кіраўнік СБУ Васіль Малюк сцвярджаў, што замах на Зяленскага нібыта мусіў стаць «падарункам да інаўгурацыі» прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, якая прайшла ў пачатку траўня. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, каментуючы звесткі пра затрыманне палкоўнікаў дзяржаховы, у адказ на заявы СБУ сказаў, што іх «наўрад ці можна ўспрымаць як праўдзівую інфармацыю», якая ідзе ад украінскіх спецслужбаў.