Знойдзенае цела зніклага 1 траўня 14-гадовага жыхара аграгарадка Казловічы Слуцкага раёна Аляксея Давідоўскага. Пра гэта паведаміў 2 траўня пошукава-выратавальны атрад «Анёл».
Падлетак увечары 1 траўня з’ехаў на ровары з дому і знік.
«Давідоўскі Аляксей (14 гадоў) знойдзены, загінуў», — паведаміў 2 траўня ПВА «Анёл».
Абставіны гібелі Аляксея высвятляюцца.