Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  2. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  3. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  4. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  5. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  6. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  7. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  8. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  9. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  10. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  11. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  12. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  13. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  14. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  15. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  16. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  17. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  18. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
Читать по-русски


/

Шматдзетны амерыканец Раян Боргварт, які летам інсцэніяваў сваю смерць падчас сплаву на байдарцы і знік, выйшаў на сувязь з паліцыяй і расказаў, як зладзіў свае ўцёкі. Следства лічыць, што мужчына знаходзіцца ва Усходняй Еўропе, а атрымаць весткі ад яго ўдалося дзякуючы нейкай рускамоўнай жанчыне, паведамляе BBC.

Шериф округа Грин-Лейк Марк Подолл демонстрирует ролик от пропавшего американца Райана Боргвардта. Скриншот: видео BBC
Шэрыф акругі Грын-Лэйк Марк Подал дэманструе ролік ад зніклага амерыканца Раяна Боргварта. Скрыншот: відэа BBC

Праз некалькі месяцаў спробаў праваахоўнікаў знайсці зніклага Раяна Боргварта ён звязаўся з імі сам. Мужчына 11 лістапада даслаў следчым штата Вісконсін відэазапіс, у якім заявіў, што ён жывы і ў бяспецы.

«Добры вечар, гэта Раян Боргварт. Сёння 11 лістапада. Паводле вашага часу цяпер прыкладна дзесяць раніцы. Я ў сваёй кватэры. Я ў бяспецы, усё ў парадку. Спадзяюся, гэта спрацуе», — паведаміў амерыканец у роліку.

Ён не ўдакладніў, дзе канкрэтна знаходзіцца, але следства лічыць, што ва Усходняй Еўропе. Звязаць Боргварта з уладамі яго краіны дапамагла нейкая рускамоўная жанчына — амерыканская паліцыя падтрымлівала з ёй кантакт з пачатку лістапада.

«Добрая навіна, што ён жывы і здаровы. Кепская навіна — мы не ведаем, дзе менавіта знаходзіцца Раян, і ён не збіраецца вяртацца дадому», — пракаментаваў шэрыф акругі Грын-Лэйк Марк Подал.

Боргварт таксама расказаў паліцыі, як арганізаваў свае ўцёкі. Паводле яго, спачатку ён утапіў сваю байдарку і тэлефон у возеры, потым на маленькай дзіцячай лодачцы даплыў да берага, дзе загадзя схаваў электраровар. Ён усю ноч ехаў да буйнога горада Мадысана, потым сеў на аўтобус у Дэтройт, адтуль трапіў у Канаду і, нарэшце, вылецеў з суседняй краіны ў невядомым кірунку.

Паліцыя паведаміла, што працягвае правяраць гэтую інфармацыю.

Хутчэй за ўсё, Боргварт дзейнічаў адзін. Кінуўшы жонку і траіх дзяцей, ён не выходзіў з імі на сувязь з моманту знікнення. За некалькі дзён да ўцёкаў амерыканец аформіў страхавы поліс на 375 000 даляраў, перавёў грошы на замежны рахунак, сфатаграфаваў нядаўна атрыманы пашпарт і змяніў адрас электроннай пошты. Таксама ён вёў перапіску ў інтэрнэце з жанчынай з Узбекістана.

На пытанне пра магчымыя матывы ўчынку мужчыны шэрыф Марк Подал дапусціў, што «ў яго былі асабістыя праблемы і ён думаў, што так будзе лепш».

Цяпер паліцыя спрабуе пераканаць Боргварта вярнуцца дадому, «маніпулюючы яго пачуццямі». Так, шэрыф упірае на тое, што дзеці мужчыны могуць застацца без бацькі на Каляды і яго вяртанне было б для іх «найлепшым падарункам».