Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. З усёй краіны арганізавана звозяць гледачоў на канцэрты, прыдуманыя нявесткай Лукашэнкі. Колькі за гэта плацяць падаткаплатнікі
  2. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  3. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  4. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  5. Официальные профсоюзы бьют тревогу из-за пенсий и зарплат бюджетников. Что с ними не так
  6. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
  7. «Неважно, остаются работать или же уходят на пенсию». Нанимателей попросили предоставить данные по сотрудникам — для чего
  8. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  9. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  10. У беларускіх турмах прымушаюць насіць розныя біркі. Так ужо рабіла раней адна краіна — і ўладам Беларусі не спадабаецца параўнанне
  11. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  12. Беларусы выкарыстоўваюць лайфхак, каб хутчэй атрымаць шэнген. Даведаліся, што за ён
  13. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  14. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
Читать по-русски


/

У Кобрыне 12-гадовы падлетак падбіў маці схадзіць на прагулку да збанкрутаванага прадпрыемства, а заадно скрасці маёмасць, якая засталася ўнутры. Цяпер на жанчыну завялі крымінальную справу, ёй пагражае яшчэ адна, паведамілі ў міліцыі.

Вещи, которые мать и сын вынесли с обанкротившегося предприятия. Фото: милиция
Рэчы, якія маці і сын вынеслі са збанкрутаванага прадпрыемства. Фота: міліцыя

Мінулай восенню хлопчык і яго прыяцель гулялі непадалёк ад прадпрыемства, якое ўжо не працуе і праходзіць працэдуру ліквідацыі ў сувязі з банкруцтвам. Яны прабраліся ўсярэдзіну і скралі два камп’ютары, але ў будынку засталася і іншая маёмасць.

Праз некалькі месяцаў, у лютым, падлетак прапанаваў маці зноў туды схадзіць, пры гэтым маляўніча расказаў, чым можна разжыцца. Жанчына пагадзілася, на прагулку маці з сынам прыхапілі дзве вялікія торбы і заплечнік.

Вещи, которые мать и сын вынесли с обанкротившегося предприятия. Фото: милиция
Рэчы, якія маці і сын вынеслі са збанкрутаванага прадпрыемства. Фота: міліцыя

Прабраўшыся праз дзірку ў плоце на тэрыторыю прадпрыемства, яны спакавалі ў багаж электраінструмент, два факсы, будаўнічае мацаванне і іншую маёмасць агульным коштам больш чым 600 рублёў.

Гэтак жа, як і ўвайшлі, кобрынцы выйшлі з тэрыторыі з поўнымі торбамі набранай маёмасці і скіраваліся дадому. Але данесці здабычу не паспелі: іх затрымалі міліцыянты, якія рабілі паблізу абыход.

У дачыненні да жанчыны распачалі крымінальную справу за крадзеж, яе таксама пакаралі па адміністрацыйным артыкуле за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей. Разглядаецца пытанне пра прыцягненне яе да крымінальнай адказнасці за ўцягванне няпоўнагадовага ў антыграмадскія паводзіны.

Адзначым, само дзіця не пакараюць: у Беларусі крымінальная адказнасць пачынаецца з 14 гадоў па асобных артыкулах і з 16 гадоў — па большасці злачынстваў.