Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  2. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  3. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  4. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  5. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  6. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  7. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  8. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  9. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  10. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  11. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  12. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  13. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  14. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  15. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  16. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  17. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  18. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
Читать по-русски


Беларускія ўлады спрабуюць пакараць усіх, хто паспрабаваў не пагадзіцца з іх палітыкай, а таксама тых, хто крытыкуе ролю, якую адыгрывае наша краіна ў расійскай агрэсіі ва Украіне. Пра гэта на прэзентацыі даклада пра беларусаў, якія вымушана з’ехалі за мяжу, расказала спецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн.

Фото: TUT.BY
Пратэсты ў Гродне, 2020 год. Фота: TUT.BY

— Мы паспрабавалі ацаніць рэальную колькасць людзей, якія пакінулі Беларусь, але не змаглі атрымаць дакладныя лічбы: у кожнай краіны, у якую з’язджалі беларусы, ёсць свае правілы па публікацыі гэтай інфармацыі. Гаворка ідзе ў тым ліку і пра колькасць выдадзеных візаў. […] Я наведала краіны, у якіх беларусы знаходзяцца ў выгнанні, і правяла апытанні, каб даведацца, якія ў іх ёсць цяжкасці на месцах. Упершыню для таго, каб абараніць нашы крыніцы, мы вырашылі выкарыстаць ананімнасць, — расказала Марэн.

Спецдакладчык адзначыла, што цягам апошніх гадоў яна і калегі заўважылі наступныя асаблівасці палітыкі беларускіх уладаў:

— Пасля мірных пратэстаў 2020 года многія людзі (35 тысяч, паводле нашых даследаванняў) былі затрыманыя па палітычна матываваных справах і атрымалі адміністрацыйныя прысуды і штрафы. Выказванне незадаволенасці анлайн і афлайн каралася. Цяпер сітуацыя перайшла ў крымінальнае пакаранне. Другі трэнд: спачатку [з боку беларускіх уладаў] былі пераслед, пагрозы, запалохванні, але цяпер іх палітыка падобная да чысткі. Яны спрабуюць «ачысціць» грамадзянскую супольнасць ад элементаў, якія ім не падабаюцца. Юрысты, якія абараняюць людзей, страчваюць свае ліцэнзіі на абарону. Падатковыя органы прыходзяць з ператрусамі. Гэта азначае, што ў краіне падтрымліваецца атмасфера страху. Акрамя таго, у 2020 годзе былі выпадкі, калі палітычных апанентаў «выштурхоўвалі» за мяжу.

У такіх умовах, адзначае спецдакладчык ААН, у беларусаў было два варыянты: ісці ў турму або займацца самацэнзурай.

— Беларусы выбралі трэці варыянт: яны вырашылі з’ехаць з краіны. Часам гэта рабілася вельмі хутка, калі людзі разумелі, што ім пагражае небяспека. Часам яны адчувалі, што прыйшоў час з’язджаць, калі ўсіх іх калегаў пачыналі звальняць, удзельнікаў тэлеграм-каналаў выклікалі на размову, запалохвалі, — тлумачыць яна. — Некаторыя людзі думалі, што гэта часова, што ў нейкі момант яны змогуць вярнуцца, таму нічога з сабой не бралі. Праблема ў тым, што, калі вы спешна збіраецеся і не ведаеце, у якім юрыдычным статусе вы знаходзіцеся па крымінальнай справе, у вас нават няма пісьмовага пацверджання рэпрэсій супраць вас.

Анаіс Марэн адзначае, што калі два гады таму беларускія ўлады перашкаджалі людзям пратэставаць і запалохвалі іх, то цяпер іх дзеянні падобныя да помсты.

— Дзяржава быццам хоча адпомсціць людзям за тое, што адбылося ў 2020 годзе. Улады займаюцца паляваннем на ведзьмаў і спрабуюць пакараць усіх, хто паспрабаваў або насмеліўся крытыкаваць урад і палітыку, а таксама тых, хто крытыкуе ролю, якую адыгрывае Беларусь у расійскай агрэсіі ва Украіне. Дысідэнтаў называюць небяспечнымі экстрэмістамі, тэрарыстамі, якія з’яўляюцца пагрозай для краіны.

Марэн адзначае, што пад ціск уладаў Беларусі трапляюць не толькі прадстаўнікі апазіцыі.

— Гэта і грамадзянскія актывісты, праваабаронцы (большасць з іх працуе цяпер у выгнанні), юрысты, работнікі сферы культуры, медыцыны, навукі, СМІ. Па сутнасці, ніхто не можа адчуваць сябе ў бяспецы. Улады не шкадуюць і іх сваякоў. Людзі казалі нам, што яны баяцца за сваіх дзяцей і бацькоў, таму што тыя таксама падвяргаюцца пагрозам і запалохванням.

Спецдакладчык адзначыла, што праз вайну ва Украіне многія беларусы даўно знаходзяцца ў «лісце чакання» на гуманітарную дапамогу. Яна патлумачыла, што ўлады краінаў, якія іх прымаюць, могуць «рабіць больш».

— Але мы не можам іх вінаваціць, бо яны не вельмі разумеюць, што адбываецца ў Беларусі. Да таго ж цяпер у іх ёсць плынь мігрантаў з прычыны вайны. Ім складана зразумець, каго і як падтрымліваць, якія рэсурсы на гэта вылучаць, — тлумачыць яна. — Другі прыярытэт звязаны з легалізацыяй беларусаў. Гэта не толькі атрыманне візаў, але і выдача відаў на жыхарства, дазволаў на працу, сацыяльнай абароны для сваякоў сям'і. Тут трэба быць гнуткім: вельмі часта беларусы з’язджаюць без нейкіх дакументаў, яны не могуць пайсці ў консульства і атрымаць іх. У дадзеным выпадку [уладам краін] неабходнае стратэгічнае планаванне. Гуманітарныя візы даюцца на адзін год, і калі яны заканчваюцца, многія людзі не ведаюць, што рабіць. Яны ўсё яшчэ баяцца вяртацца ў Беларусь. Ёсць вельмі вялікія лісты чакання, бо ўрады краін, у якіх цяпер апынуліся беларусы, атрымліваюць вельмі шмат запытаў. І ў іх абмежаваная колькасць людзей, якія могуць апрацоўваць гэтыя запыты.

Акрамя таго, беларускія пашпарты маюць пэўную спецыфічнасць. Калі пашпарт заканчваецца або калі ў ім няма пустых старонак, абмен дакумента на новы робіцца магчымым толькі ў тым выпадку, калі ў чалавека ёсць пастаянны від на жыхарства за мяжой. Калі ж ён часовы, чалавеку кажуць ісці ў консульства, ехаць у Мінск, мяняць пашпарт і чакаць некалькі месяцаў. Наколькі я разумею, гэта можа заняць вельмі шмат часу, і беларусы не адчуваюць сябе ў бяспецы, — дадала спецдакладчык ААН.