Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  2. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  3. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  4. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  5. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  6. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  7. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  8. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  9. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  10. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  11. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  12. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  13. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  14. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  15. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  16. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  17. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  18. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  19. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка 17 лістапада заслухаў даклад пра перспектывы развіцця ПВТ. Ён папрасіў расказаць, як мусіць працаваць Парк высокіх тэхналогій, якая сітуацыя там складваецца. А сам падзяліўся сваёй крыўдай — ён нават не мог сабе ўявіць, што айцішнікі выступяць супраць яго ў 2020 годзе.

Фота: TUT.BY

«Скажам шчыра, успамінаючы 2020 год, той мяцеж, які быў навязаны нашаму народу… супрацоўнікі Парку высокіх тэхналогій праявілі сябе, мякка кажучы, не з найлепшага боку. І, вядома, у грамадстве ў большасці сваёй прысутнічае нейкая насцярожанасць у гэтым плане. Вось гэта я маю на ўвазе, што надышоў час зняць нейкія непатрэбныя нам нюансы з функцыянаваннем ПВТ», — заявіў Лукашэнка.

Віну за гэта ён усклаў не толькі на супрацоўнікаў Парку высокіх тэхналогій, але і на кіраўніцтва іх кампаній.

«Гэта часткова наш недагляд. Ну, а хутчэй за ўсё, гэта непазбежны этап, які мы перажывалі, калі Парк высокіх тэхналогій і тыя кампаніі, якія там былі зарэгістраваныя, яны былі, скажам наўпрост, даччынымі кампаніямі. Гаспадары былі далёка за межамі Беларусі. Мы бачылі і атрымлівалі звесткі напярэдадні гэтага бунту, што будуць задзейнічаныя супрацоўнікі ПВТ як рухальная сіла. І зноў жа, прызнаюся, што ні я, ні спецслужбы не надалі гэтаму належнай увагі. Мы проста адмахнуліся ад гэтага. Я думаў, ну не можа ж быць, каб твае дзеці пачалі супраць цябе вайну. За гэта і паплаціліся. Аказваецца, што і такія дзеці могуць ваяваць супраць бацькоў, калі ім добра плацяць. То-бок нашы людзі (гэта таксама трэба адкрыта прызнаць), якія працуюць у Парку высокіх тэхналогій, атрымліваючы прыстойныя даходы ў параўнанні з сярэдняй зарплатай у Беларусі, аддалі перавагу вялікім грашам і выконвалі каманды сваіх замежных гаспадароў, часцей за ўсё заакіянскіх», — сказаў Лукашэнка.

«Мы аналізавалі гэтую сітуацыю з гэтых пазіцый і прыйшлі да такой высновы. Таму трэба рабіць зніжку на тое, што ўсё-такі імі кіравалі. А паколькі гэта маладыя ў асноўным людзі, ды і кіраўніцтва ПВТ спусціўшы рукавы там працавала — не ведалі сваіх людзей і не процідзейнічалі своечасова ўсім гэтым негатыўным тэндэнцыям — мы атрымалі тое, што атрымалі», — дадаў ён.

Лукашэнка таксама пацікавіўся, як працуе назіральная рада ў Парку высокіх тэхналогій і як кантралюецца сітуацыя ў ПВТ.

«Вы ж разумееце, што я як чалавек, які адказвае за бяспеку нашай дзяржавы і стабільнасць функцыянавання нашага грамадства, не магу дапусціць, каб у нас яшчэ раз пайшла хваля ад айцішнікаў, іпэшнікаў і гэтак далей. Яшчэ раз хачу падкрэсліць, я гэта не хаваю, што дзякуючы прэзідэнту з’явіліся такія галіны ў нашай эканоміцы і ў нашым грамадстве. Таму я за гэта нясу адказнасць, — заявіў ён.