Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  2. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  3. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  4. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  5. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  6. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  7. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  8. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  9. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  10. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  11. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  12. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  13. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  14. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  15. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  16. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  17. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  18. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  19. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
Читать по-русски


Пасля рашэння размясціць расійскую ядзерную зброю ў Беларусі афіцыйны Мінск абавязкова сутыкнецца з новымі суровымі санкцыямі з боку Еўрасаюза. Упэўненасць у гэтым выказаў прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, перадае Reuters.

Матеуш Моравецкий. Фото: Reuters
Матэвуш Маравецкі. Фота: Reuters

— Гэты крок Расіі… абвяшчэнне пра размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі, безумоўна, прывядзе да дадатковых санкцый, узровень санкцый будзе значна больш жорсткім для рэжыму Лукашэнкі, — заявіў Маравецкі ў аўторак, 28 сакавіка, на прэс-канферэнцыі падчас афіцыйнага візіту ў Румынію.

Польскі прэм’ер паведаміў, што вядзе з іншымі лідарамі ЕС штодзённыя абмеркаванні наступнага, 11-га, пакета санкцый супраць Расіі, і гэты пакет будзе ўключаць большую колькасць мераў, скіраваных на яе саюзніка Беларусь.

Маравецкі таксама заявіў, што Польшча разглядае ўвядзенне далейшых абмежаванняў на перасячэнне мяжы з Беларуссю.

— Мы мяжуем з Беларуссю і ў рамках нашых двухбаковых адносін разглядаем магчымасць узмацнення жорсткасці параметраў пасажырскіх і грузавых перавозак, каб паслаць сігнал, што мы не прымаем захадаў, якія служаць Расіі ў яе агрэсіўных дзеяннях ва Украіне, — сказаў кіраўнік польскага ўрада.

Нагадаем, 10 лютага гэтага года Польшча закрыла памежны пераход «Баброўнікі — Бераставіца». Цяпер легкавікі могуць заехаць з Беларусі ў Польшчу толькі праз пункт пропуску «Брэст», а грузавікі — праз «Казловічы». Мінск у адказ забараніў польскім грузавікам заязджаць праз іншыя ўчасткі мяжы, акрамя польска-беларускага. А Варшава пасля гэтага забараніла ўезд з Беларусі ўсім грузавікам, акрамя еўрапейскіх.

Эскалацыя пачалася пасля вынясення беларускім судом журналісту польскага паходжання Андрэю Пачобуту прысуду ў восем гадоў пазбаўлення волі. Адкрыццё пунктаў пропуску ў Польшчы звязваюць з вызваленнем Пачобута.