Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  2. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  3. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  4. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  5. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  6. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  7. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  8. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  9. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  10. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  11. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  12. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  13. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  14. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  15. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  16. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  17. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  18. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
Читать по-русски


Увядзенне санкцый Польшча звязала з «пакіданнем у сіле драконаўскага прысуду Андрэю Пачобуту» і рэпрэсіямі ў Беларусі. Пад абмежаванні трапілі 365 чалавек і 20 арганізацый. Пра гэта паведаміў міністр унутраных справаў Польшчы Марыюш Камінскі.

Фото: pixabay.com
Фота: pixabay.com

Міністрам унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы прынятае рашэнне пра ўключэнне ў спіс замежнікаў 365 грамадзян Беларусі, чыё знаходжанне на тэрыторыі Польшчы непажаданае. Гэтым асобам таксама будзе забаронены ўезд у Шэнгенскую зону. Акрамя таго, іх актывы будуць замарожаныя.

Таксама будуць замарожаныя актывы ў дачыненні да 20 арганізацый і 16 асобаў, звязаных у асноўным з расійскім капіталам.

Сярод грамадзян Беларусі, якія трапілі пад санкцыі, 159 дэпутатаў, 76 суддзяў, сем пракурораў, 32 прадстаўнікі мясцовых уладаў, 28 сілавікоў, 23 прапагандысты, 24 спартоўцы і спартыўныя функцыянеры, восем супрацоўнікаў беларускіх ведамстваў і прадпрыемстваў, а таксама восем дзеячаў культуры і навукі.

Акрамя таго, у спіс трапілі прадпрымальнікі, звязаныя з расійскім капіталам. Гэта 15 грамадзян Расіі і адзін беларус. Пад санкцыі таксама трапілі 20 суб’ектаў гаспадарання (19 звязаных з Расіяй і адзін — з Беларуссю).

«Гэтыя людзі прасоўвалі беларускі рэжым, а таксама займаліся легітымізацыяй і падтрымкай рэпрэсіўнай палітыкі ўладаў. Яны таксама нясуць адказнасць за палітычна матываваны прысуд Андрэю Пачобуту, вынесены па фальшывых абвінавачаннях», — адзначаецца ў заяве.

Там таксама адзначаецца, што ўнесеныя ў спіс людзі нясуць адказнасць у тым ліку за ўжыванне фізічных і псіхалагічных катаванняў, збіванняў, запалохвання і дыскрымінацыі ў дачыненні да польскай меншасці, а таксама датычныя да знішчэння польскіх могілак і помнікаў у Беларусі. Сярод тых, хто падпадае пад абмежаванні, аказаліся асобы, адказныя за арганізацыю нелегальнай міграцыі ў Польшчу і краіны Балтыі.

Нагадаем, у пятніцу, 26 траўня, міністр унутраных справаў Польшчы Марыюш Камінскі паабяцаў, што Польшча ўвядзе персанальныя санкцыі ў дачыненні да некалькіх сотняў прадстаўнікоў беларускай улады.

26 траўня Вярхоўны суд Беларусі пакінуў без задавальнення апеляцыю журналіста міжнароднага канала грамадскага тэлебачання Польшчы Polonia, актывіста Саюза палякаў Беларусі Андрэя Пачобута, асуджанага на восем гадоў калоніі.

Пасля гэтага ў Польшчы прынялі рашэнне спыніць рух праз польска-беларускую мяжу зарэгістраваных у Беларусі і Расіі фур з таварамі.