Генеральным дырэктарам ААТ «Бабуліна крынка» прызначаны Эдуард Арэшка. Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Эдуард Арэшка раней быў антыкрызісным кіраўніком Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага завода, а таксама кіраўніком «Магілёўаблхарчпрама», піша Mogilev Online.
Нагадаем, папярэдняга дырэктара прадпрыемства Генадзя Скітава затрымалі разам з суўдзельнікамі з доказамі злачынства падчас атрымання хабару ў асабліва буйным памеры. Адначасова былі затрыманыя і прадстаўнікі камерцыйных структур, якія маюць дачыненне да схемы.
Чытайце таксама