Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  2. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  3. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  4. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  5. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  6. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  7. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  8. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  9. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  10. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  11. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  12. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  13. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  14. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  15. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  16. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  17. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
Читать по-русски


Савет ААН па правах чалавека 15 сакавіка 2024 года апублікаваў даклад пра становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх. У папярэдняй неадрэдагаванай версіі гаворыцца пра наяўнасць падставаў расцэньваць пераслед у Беларусі як злачынства супраць чалавечнасці. Яго кароткі пераказ прыводзіць выданне Reform.by.

Разгон мірнай дэманстрацыі ў Беларусі, 2020 год. Фота: TUT.BY

У дакладзе разглядаюцца меркаваныя парушэнні правоў чалавека, інфармацыю пра якія УВКПЧ збірала, абагульняла, захоўвала і аналізавала. Таксама ў ім зробленыя высновы ў адпаведнасці з дастасавальнай міжнародна-прававой базай і прапанаваныя рэкамендацыі ўраду і міжнароднай супольнасці.

У ім гаворыцца пра закрыццё НКА, змены заканадаўства, палітвязняў і ўмовы іх зняволення, у тым ліку ў рэжыме інкамунікада, рэпрэсіі супраць СМІ, пазбаўленне ліцэнзій адвакатаў, пашырэнне «экстрэмісцкіх» спісаў, ператрусы, самавольныя арышты, катаванні, смерці падчас пратэстаў і ў зняволенні, вымушаную эміграцыю.

«Органы правапарадку, пачынаючы з 2020 года і працягваючы ў 2023 годзе, выкарыстоўвалі неапраўданую і несувымерную сілу па ўсёй Беларусі. Гэтая практыка ажыццяўлялася беспакарана, з ухвалой і пры падтрымцы найвышэйшага кіраўніцтва, і прывяла да сур’ёзных траўмаў у дзясятках выпадкаў і нават самавольнага пазбаўлення жыцця. Беларускія ўлады не правялі расследавання ні таго, ні таго і не выплацілі кампенсацыю», — заяўляюць аўтары.

Паводле ацэнкі УВКПЧ, з 1 траўня 2020 года больш за 5500 чалавек, уключаючы не менш чым 55 дзяцей, былі асуджаныя ў крымінальным парадку па палітычна матываваных абвінавачаннях. З 657 апытаных з 2020 года 29% заявілі пра катаванні і 61% — пра жорсткае абыходжанне. Некаторыя ахвяры атрымалі доўгатэрміновыя траўмы і нават траўмы, што змянілі іх жыццё. Яны ўключалі ў сябе анеўрызму, страту слыху, абмежаванне рухомасці ў плечавых, тазасцегнавых і каленных суставах, пераломы костак рук, ног, носа і пазваночніка, а таксама пашкоджанне нерваў. Наступствы для здароўя — такія як высокі ціск, хранічныя захворванні нырак, дэпрэсія, посттраўматычны стрэсавы разлад (ПТСР), панічныя атакі і праблемы са сном. Большасць ахвяр — мужчыны, у тым ліку адзін чалавек з інваліднасцю.

УВКПЧ выявіла, што арыштаваныя падвяргаліся моцнаму ціску і гвалту, у многіх выпадках раўназначнаму катаванням, падчас першапачатковага допыту і пошуку «доказаў» у 38 выпадках у 2022 годзе і ў 9 выпадках у 2023 годзе. Гвалт адбываўся пасля арышту ў міліцэйскіх машынах і/або падчас допытаў у кабінетах ГУБАЗіК у Мінску і міліцэйскіх участках ва ўсіх абласцях Беларусі.

«У некалькіх выпадках затрыманых прымушалі знаходзіцца ў балючых нязручных позах цягам доўгага часу, а як мінімум у 2 выпадках супрацоўнікі ГУБАЗіК ледзь не задушылі затрыманых, накладаючы ім на твар маску ці пакет. Фізічны гвалт суправаджаўся пагрозамі, прымусам і запалохваннем, у тым ліку пагрозамі смерці, гендарна абумоўленага гвалту, у тым ліку сэксуальнага гвалту, нанясення шкоды членам сям'і ці/і адабрання дзяцей. Допыты доўжыліся гадзінамі і праводзіліся без адваката. УВКПЧ задакументавала, што большасць заяўленых катаванняў адбывалася ў цэнтральным апараце ГУБАЗіК у Мінску», — гаворыцца ў дакуменце.

Ва УВКПЧ заяўляюць пра падставы меркаваць, што беларускія сілавікі здзяйснялі згвалтаванні і іншыя формы сэксуальнага і гендарна абумоўленага гвалту, уключаючы сэксуалізаваныя катаванні і прымус да агалення.

Прыводзіцца выпадак, калі ў мінскім СІЗА № 1 жанчыне адмовілі ў акушэрскай дапамозе, нягледзячы на неаднаразовыя просьбы і відавочнае развіццё яе цяжарнасці.

«Следчыя КДБ спасылаліся на цяжарнасць, каб ціснуць на жанчыну, і адправілі яе з пагрозамі смерці ў ізалятар без вентыляцыі. Яна паведаміла, што страціла прытомнасць, і ёй далі лекі, пасля чаго адвялі назад у яе звычайную камеру. У тую ж ноч, на шостым месяцы цяжарнасці і без якой-кольвек медыцынскай дапамогі, яна нарадзіла мёртвага хлопчыка ў сваёй камеры. Ёй адмовілі ў афіцыйным пацверджанні цяжарнасці ці мёртванараджэнні і пагражалі, каб яна маўчала», — гаворыцца ў дакладзе.

«Ва УВКПЧ ёсць абгрунтаваныя падставы меркаваць, што было здзейсненае злачынства супраць чалавечнасці ў форме пераследу разам з іншымі спадарожнымі дзеяннямі, якія могуць быць акрэсленыя як вынік апісаных парушэнняў правоў чалавека», — рэзюмуюць аўтары.