Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  2. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  3. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  4. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  5. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  6. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  7. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  8. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  9. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  10. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  11. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  12. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  13. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  14. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  15. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  16. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  17. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
Читать по-русски


Экс-прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года Валерый Цапкала заявіў, што адправіў заяву ў Генпракуратуру: ён патрабуе завесці крымінальную справу на яе кіраўніка Андрэя Шведа. Пра гэта экс-кіраўнік ПВТ паведаміў у сваёй групе ў Telegram. Прычына гэтай заявы — прададзеная з аўкцыёну нерухомасць сям'і Цапкалаў.

В первом подъезде дома № 5 на улице Чернышевского находится квартира Валерия Цепкало. Фото: агентство недвижимости «Час пик»
У першым пад’ездзе дома № 5 на вуліцы Чарнышэўскага знаходзіцца кватэра Валерыя Цапкалы. Фота: агенцтва нерухомасці «Час пик»

«Ёсць важкія падставы меркаваць, што ў незаконным продажы кватэры па цане, значна ніжэйшай за рынкавую, асноўным выгадаатрымальнікам стаў грамадзянін Швед А.І.», — адзначае Валерый Цапкала.

Нагадаем, трохпакаёвую кватэру, якая належыць Валерыю Цапкалу, 9 красавіка з другой спробы прадалі на аўкцыёне. Яе купілі амаль за 396 тысяч рублёў.

Экс-кіраўнік Парку высокіх тэхналогій у сваёй заяве просіць правесці службовае расследаванне і прыцягнуць Андрэя Шведа да крымінальнай адказнасці.

«Калі ў выніку праведзенага расследавання высветліцца, што гэты грамадзянін не меў непасрэднай камерцыйнай зацікаўленасці, ён мусіць быць прыцягнуты да адказнасці на падставе арт. 217 КК РБ за незаконнае „бязвыплатнае адчужэнне ў значнай суме чужой маёмасці пры адсутнасці карыслівай мэты“», — адзначае Валерый Цапкала.

Раней жонка Валерыя Цапкалы Вераніка адзначала, што нерухомасць належыць не толькі яе мужу, але таксама ёй і іх няпоўнагадовым дзецям. На яе думку, рашэннем выставіць на таргі нерухомасць парушаецца ў тым ліку Канстытуцыя. Жанчына заклікала Следчы камітэт і пракуратуру правесці расследаванне з нагоды продажу нерухомасці.

Валерый Цапкала ў мінулым кіраваў беларускім Паркам высокіх тэхналогій. Для ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі 2020 года ён сабраў ініцыятыўную групу, ездзіў па краіне. Аднак ЦВК адмовіў яму ў рэгістрацыі праз тое, што сабраных подпісаў пасля праверкі аказалася менш за сто тысяч. Калі палітыка не дапусцілі да ўдзелу ў выбарах, яго жонка Вераніка далучылася да аб’яднанага штабу Святланы Ціханоўскай.

Валерый Цапкала пакінуў краіну ў ліпені 2020 года, асцерагаючыся пераследу. 9 жніўня з Беларусі з’ехала і Вераніка. Сям’я Цапкалаў асталявалася ў Латвіі.

На радзіме Валерыя Цапкалу завочна асудзілі на 17 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Нагадаем, у пачатку красавіка 2024 года стала вядома, што ў Мінску суд Партызанскага раёна прызнаў нікчэмнай угоду па адчужэнні жылога дома, гэтага дабівалася пракуратура. Прэтэнзіі ўзніклі да мінчука, які ў 2020 годзе перадаў жыллё лізінгавай кампаніі за 280 тысяч рублёў, але працягваў у ім жыць, аформіўшы дамову арэнды. Пракуратура палічыла, што сума ўгоды моцна заніжаная, а мужчына пазбавіўся ад жылля, каб яго не адабрала дзяржава. Пра каго канкрэтна ідзе гаворка, не паведамляецца. Аднак з паведамлення пракуратуры можна зрабіць выснову, што, хутчэй за ўсё, гісторыя пра дом сям'і Цапкалаў — Валерыя і Веранікі.

Чытайце таксама