Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  2. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  3. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  4. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  5. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  6. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  7. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  8. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  9. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  10. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  11. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  12. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  13. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  14. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  15. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  16. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  17. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  18. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  19. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
Читать по-русски


Бюро

У Беларусі з пачатку 2023 года з’явілася пяць ганаровых консульстваў новых краін — Сербіі, Босніі і Герцагавіны, Амана, Шры-Ланкі і Вануату. «Бюро» вывучыла, хто ўзначальвае новыя прадстаўніцтвы, і расказвае, хто яны, як звязаныя з Аляксандрам Лукашэнкам і чаму маглі трапіць на гэтыя пазіцыі.

Василий Матюшевский. Фото: "Банк БелВЭБ"
Былы першы намеснік прэм’ер-міністра Васіль Мацюшэўскі, старшыня праўлення «Банк БелВЭБ». Фота: «Банк БелВЭБ»

Сайт МЗС Беларусі паведамляе, што ганаровыя консулы абараняюць у сваёй консульскай акрузе правы і інтарэсы краіны, яе юрыдычных асобаў і грамадзян, спрыяюць развіццю эканамічных, гандлёвых, навуковых, культурных і іншых сувязяў.

Ганаровыя консулы, у адрозненне ад звычайных консулаў, не займаюцца пытаннямі грамадзянства і візаў.

Сербія

Урад Сербіі ў сакавіку 2023 года абвясціў пра прызначэнне Жыварада Смількавіча ганаровым консулам у Беларусі.

Живорад Смилькович. Фото: newsgomel.by
Жыварад Смількавіч. Фота: newsgomel.by

Ён — кіраўнік прадстаўніцтва славенскай кампаніі Riko ў Беларусі. Фірма больш за 20 гадоў займаецца пастаўкамі ў Беларусь тэхналагічнага абсталявання, энергетыкай, экалогіяй, лагістыкай і будаўніцтвам.

У апошнія гады кампанія Riko актыўна ўдзельнічае ў шматмільённых праектах па рэканструкцыі і будаўніцтве электрападстанцый у Беларусі.

Сербскае выданне Danas цытуе дыпламата і былога амбасадара Сербіі ў нашай краіне Срэчка Джукіча, які называе Смількавіча «здольным бізнесоўцам ва ўсіх гэтых немагчымых умовах у Беларусі, улічваючы ўсе гэтыя санкцыі». Джукіч лічыць, што Смількавіч — чалавек, які дакладна «ведае Беларусь уздоўж і папярок», і што ён, безумоўна, таксама ведае сербскі істэблішмент, які цяпер знаходзіцца ва ўладзе.

Але не толькі з сербскімі ўладамі звязаны Жыварад Смількавіч. «Бюро» выявіла, што ў ліпені 2017 года Смількавіч на бізнес-джэце вяртаўся разам з Дзмітрыем Лукашэнкам і ягонай жонкай у Мінск з італьянскага горада Кальяры на Сардзініі, дзе Ганна Лукашэнка святкавала дзень нараджэння.

У 2019-м ён жа разам з сям’ёй сярэдняга сына Лукашэнкі на два тыдні паляцеў у швейцарскі Сьён. З гэтага гарналыжнага курорта яны вярнуліся ў Мінск на дзяржаўным самалёце.

Адзін з суўладальнікаў кампаніі Riko Янез Шкрабец — былы ганаровы консул Славеніі ў Беларусі. Пасля падзей 2020 года быў адкліканы ўрадам сваёй краіны з гэтай пасады. Ён неаднаразова выступаў супраць санкцый ЕС у дачыненні да Расіі і Беларусі.

Боснія і Герцагавіна

Беларускі палітык і бізнесовец Уладзімір Галабурда ўзначаліў ганаровае консульства Босніі і Герцагавіны. Калі менавіта гэтае консульства было адкрытае — у Беларусі не паведамлялася. Можна толькі з упэўненасцю сказаць, што сайт новага ганаровага консула з’явіўся ў ліпені 2024 года.

У мінулым Галабурда — дэпутат Мінскага гарадскога савета дэпутатаў, прабыў там як мінімум тры тэрміны.

Аднак Галабурда не толькі палітык, але і вядомы бізнесовец. У канцы 90-х ён заснаваў клініку па карэкцыі зроку «Аптымед». А таксама з 2007 да 2014 года быў намеснікам дырэктара кампаніі «Інгрыда Нафта». У розны час суўладальнікамі гэтай кампаніі былі «кашалёк» Лукашэнкі Аляксандр Зайцаў, а таксама бізнесоўцы з атачэння сям'і Лукашэнкі — Артур Зубарык, Людміла Няронская і Святлана Гараева.

Цяпер Уладзімір Галабурда — суўладальнік кампаніі «ІнаТэх Салюшнс». Кампанія займаецца распрацоўкай і ўкараненнем рознага праграмнага забяспечання ў сферы бізнесу, эканомікі, абароны інфармацыі і прадукцыі спецыяльнага прызначэння. У апошнія гады супрацоўнікі кампаніі публікавалі навуковыя працы ў асноўным пра энергетычны комплекс Беларусі, а таксама артыкулы «Пра этычны ўзлом» і «Python вачыма хакера» ў часопісе «Хакер».

У 2022 годзе кампанія ўвайшла ў холдынг «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання» з кіраўнічай кампаніяй холдынгу «Агат — сістэмы кіравання». У красавіку 2024 года «ІнаТэх Салюшнс» трапіла пад санкцыі ЗША, бо «Агат — сістэмы кіравання» пастаўляе сваю прадукцыю беларускай арміі.

Аман

Пасаду ганаровага консула Амана атрымаў Васіль Мацюшэўскі — былы першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі.

З 1998 да 2010 года Мацюшэўскі працаваў у Нацбанку, дзе яму даверылі курыраваць пытанні кіравання золатавалютнымі рэзервамі і прыцягнення замежных інвестыцый, ён таксама адказваў за міжнародную дзейнасць.

З 2014 да 2018 года займаў пасаду першага намесніка прэм’ер-міністра Беларусі, курыруючы эканамічны сектар.

У 2018 годзе Мацюшэўскі становіцца старшынёй праўлення банка «БелВЭБ».

У сакавіку 2022 года выданне «Наша Ніва» са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што ўсё кіраўніцтва банка было затрыманае сілавікамі, але неўзабаве адпушчанае пад заклад. Далей падзеі развіваліся імкліва: 26 красавіка «БелВЭБ» афіцыйна паведамляе, што Мацюшэўскі пакідае пасаду старшыні праўлення. У той жа дзень Мацюшэўскі аказваецца на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, старшынёй КДК Васілём Герасімавым і першым намеснікам прэм’ер-міністра Мікалаем Снапковым. І ўжо 28 красавіка, праз два дні пасля нарады ў Лукашэнкі, Мацюшэўскі вяртаецца на пасаду старшыні праўлення.

Заслона таямніцы прызначэння такога дасведчанага кадра ганаровым консулам трохі прыадкрылася пасля візіту ў кастрычніку гэтага года прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі ў Аман:

«Калі для Амана адным з прыярытэтаў з’яўляецца прамысловае развіццё, развіццё ўласнай апрацоўчай прамысловасці, вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, перапрацоўкі прадуктаў харчавання, са свайго боку нам патрэбнае тое, што выдатна развітае ў Амане: лагістыка, рээкспарт тавараў, функцыянаванне свабодных эканамічных зонаў, развіццё нафтаперапрацоўкі і хімічнай прамысловасці. Таму поле для сумеснай дзейнасці велізарнае».

Вануату

Ганаровым консулам гэтай далёкай ціхаакіянскай краіны не так даўно стаў бізнесовец Аляксандр Калджыеў. Сайт яго консульства з’явіўся ў лістападзе 2023 года.

Александр Калджиев. Фото: consulvanuatu.by
Аляксандр Калджыеў. Фота: consulvanuatu.by

Рэспубліка Вануату размешчаная на 83 астравах у Ціхім акіяне і ў першую чаргу вядомая сваім даступным грамадзянствам (грамадзянства Вануату можна атрымаць за інвестыцыі ў памеры ад 130 тысяч даляраў) і афшорнымі паслугамі.

Аляксандр Калджыеў — адзін з суўладальнікаў беларускай кампаніі «Міруар», якая будуе пяцізоркавы спа-гатэль на 8 тысяч «квадратаў» і некалькі дзясяткаў двухпавярховых катэджаў проста на беразе Мінскага мора. Іншы суўладальнік кампаніі, грамадзянін Турцыі Шэнер Эгемен Мустафа — імаверна, уладальнік H Casino ў Double Tree by Hilton у Мінску.

У 2022 годзе Калджыеў атрымаў яшчэ і пасаду дарадцы ў кампаніі «Маркетліга» — сетцы магазінаў бяспошліннага гандлю, якая належаць Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту і Прэзідэнцкаму спартыўнаму клубу.

Шры-Ланка

У студзені 2023 года амбасадарка Шры-Ланкі Джаніта А. Ліянаге ўзяла ўдзел у адкрыцці офіса ганаровага консула гэтай краіны ў Беларусі. Узначаліў офіс беларускі медык, дацэнт БДМУ Дзмітрый Рузанаў. Раней ён працаваў у беларускіх прадстаўніцтвах мноства еўрапейскіх фармацэўтычных кампаній. У 2017 годзе працаваў на заводзе па вытворчасці джэнерыкаў «Трайплфарм», які раней належаў Юрыю Чыжу, а цяпер ім валодаюць яго сыны, дачка і былы партнёр па бізнесе Уладзімір Япрынцаў.

У 2021 годзе Рузанава прызначылі на пасаду дырэктара РНПЦ медыцынскіх тэхналогій. А ў 2023 годзе ён атрымаў пасаду ганаровага консула Шры-Ланкі. Імаверна, гэта звязана з зацікаўленасцю беларускіх медінстытутаў у замежных студэнтах.

Нашыя здагадкі пацвердзіліся. На нядаўняй сустрэчы міністра замежных справаў Беларусі Максіма Рыжанкова з першым намеснікам кіраўніка МЗС Шры-Ланкі Аруні Ясодха Віджэварданэ, якая адбылася на саміце БРІКС, закраналася гэтая тэма.

У прэс-рэлізе МЗС Беларусі сказана, што «ў кантэксце развіцця гуманітарнага ўзаемадзеяння падкрэсленая значнасць навучання ў Беларусі студэнтаў са Шры-Ланкі, перш за ўсё ў медыцынскіх ВНУ».

Раней сярод ганаровых консулаў у Беларусі былі неаднаразова заўважаныя «кашалькі» Лукашэнкі ці бізнесоўцы з ягонага найбліжэйшага атачэння. Напрыклад, блізкі сябар Лукашэнкі Сяргей Цяцерын — ганаровы консул Грузіі ў Беларусі, а «кашалёк» Аляксандр Зайцаў — ганаровы консул Замбіі, Павел Тапузідзіс — ганаровы консул Румыніі, а Аляксандр Машэнскі — Ісландыі.