Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  2. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  3. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  4. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  5. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  6. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  7. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  8. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  9. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  10. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  11. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  12. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  13. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  14. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  15. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  16. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  17. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
Читать по-русски


Анна Златковская

27 студзеня беларусы ўбачылі вынікі прэзідэнцкіх выбараў ад Цэнтрвыбаркама. Сенсацыі не здарылася — 86,82% у Лукашэнкі. Людзі, якія хадзілі галасаваць, расказвалі «Люстэрку», што адчувалі бяссільнасць, апатыю і нейкую адстароненасць. Пісьменніца Ганна Златкоўская падзяляе іх пачуцці і разважае, на што можна абаперціся ў такі складаны момант.

Ганна Златкоўская

Пісьменніца, журналістка, калумністка

Аўтарка кніг «Охота на бабочек» і «Страшно жить, мама», калумністка kyky.org і ўжо закрытага часопіса «Большой». Чатыры гады таму вымушана пакінула Беларусь, але спадзяецца, што аднойчы зможа вярнуцца дадому.

Няма нічога больш «інтрыгоўнага», чым выбары ў Беларусі. Гэта як соты раз глядзець «Тытанік «і спадзявацца на іншы фінал, разумеючы нелагічнасць жадання. Пры гэтым ты не можаш прымусіць рэжысёра перарабіць канцоўку. Нават папрасіць не можаш. Нават нясмела напісаць пра гэта ў сацсетцы не можаш, бо зваротная рэакцыя будзе неадкладна — Акрэсціна, суд, «крыміналка», зноў суд, калонія. Ну ці арышт маёмасці, «крыміналка» і запрашэнне на суд тых, хто за мяжой.

Выбары можна было б назваць клаўнадай: за нязграбную атрыбутыку, за вымучаныя перадвыбарныя ролікі і флэшмобы, за адчуванне, што пад грымам смешнага чалавека хаваецца стомлены сумны дзядзька — але вельмі шмат болю акрамя гэтага.

Члены инициативной группы Александра Лукашенко. Минск, 7 ноября 2024 года. Фото: 1prof.by
Сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Мінск, 7 лістапада 2024 года. Фота: 1prof.by

Застаецца толькі пачуццё стомленасці. І як у вядомым выразе (ці то прыказцы, ці то прыпавесці), мы сядзім на беразе ў чаканні, калі праплыве труп нашага ворага. Такі своеасаблівы дзэн беларусаў.

За ўвесь час кіравання Лукашэнкі гэта былі самыя ціхія выбары. Складваецца ўражанне як у фільме, калі перад трагічнай кульмінацыяй надыходзіць момант такой шчыльнай цішыні, што разумееш: зараз здарыцца нешта жудаснае і стане вялікім выпрабаваннем для герояў гэтай гісторыі. І гэта намёк перш за ўсё для ўлады.

Гэтая цішыня — не пакорлівасць, не згодніцтва з тым, што адбываецца, а маўклівая пагарда. Ну атрымалася ў яго здушыць масавыя пратэсты і запалохаць нават дзяцей. Вядома, гранаты супраць кветак, дубінкі супраць папяровых плакатаў перамагаюць. Толькі д’ябал таму ва ўсіх гісторыях змагаўся за душу чалавека, бо ўнутраныя каштоўнасці ў кайданкі не закуеш.

Намалюй сабе на выбарах хоць 200% — праўда не стане менш бачнай. Яна схаваная ў цялеснай абалонцы і перадаецца сваім асаблівым кодам, робячыся вялікім аб’яднаўчым сакрэтам, які аднойчы зноў праявіць сябе на вуліцах краіны. Думаю, вялікім святам шампанскага.

Адзін былы палітвязень сказаў мне, што ў калоніях людзі, якім сядзець велізарныя тэрміны (10−15 гадоў і больш), усё роўна спадзяюцца. Надзея — іх выратавальны круг у мораку жаху і смутку. І няма на зямлі зброі супраць яе. Рэжым лютуе, яго памагатыя ўпіваюцца уладай і беззаконнем, людзей катуюць і зневажаюць, а надзея жыве. І калі б у «слуг государевых» была хоць кропля рэфлексіі, то відавочнасць, наколькі дыктатура ўсіх задзяўбла, праявілася б для іх з асаблівай рэзкасцю.

Цікава было б убачыць гэтыя пробліскі свядомасці, гэтыя збянтэжанасць і здзіўленне праз тое, што, нягледзячы на ўсё зло і бязмежжа, беларусаў і беларусак немагчыма зламаць. Так, людзі не крычаць пра гэта, што нармальна. Трапіць за краты ніхто не хоча. Усе хочуць пражываць сваё звычайнае жыццё, у якім ёсць сям’я, сябры і мілыя паўсядзённыя банальнасці. Тут рэжыму няма чым ганарыцца: калі раз’юшаны буры мядзведзь бегае па вуліцах, хаваюцца ўсе.

Бело-красно-белый флаг и лозунг "Жыве Беларусь!" Фото: архив TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Але што ў душы? Вера, што ўсё кепскае заканчваецца, усе дыктатуры паміраюць, уласна, як і дыктатары. Хай ён сёння сябе зноў павіншуе з фальшывай перамогай, усім прад’явіць спакойную і стабільную Беларусь — рэальнасць застанецца рэальнасцю, у якой ёсць толькі беларускі дзэн.

Супраціў ненавіснаму рэжыму ўвасобіцца толькі ў захаванасць сябе і сваіх блізкіх. У дапамогу і салідарнасць. У вандроўкі і новыя знаёмствы. У маленькія і вялікія адкрыцці — прачытаныя кнігі, размовы з дзецьмі, творчасць і працу. І ўсё роўна, у Беларусі ці за яе межамі, мы назапашваем бясцэнны досвед і зможам даць будучыні прышчэпку ад дыктатуры.

А партызанскае радыё ўсё роўна будзе гаварыць пра тое, што беларусы пазналі адно аднаго ў 2020-м і гэта нікуды не падзелася. Самы вялікі страх «самавыбранага» — мільёны людзей, якія скандуюць «Сыходзь», усё яшчэ там, на вуліцах сталіцы, хай ён іх і не чуе. А вось свет акурат сузірае, колькі баязлівасці можа быць у адным чалавеку.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.