Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Три года она ждала, чтобы я вернулась и одноклассники перестали дразнить». Как мама и дочь переживали разлуку СИЗО и колонией
  2. Лукашенко прокомментировал историю с потерявшейся в Польше спикеркой КС Анжеликой Мельниковой
  3. Клиентам некоторых банков нужно приготовиться к новшествам, которые появятся в мае
  4. «Только сволочь так может поступать». Россия ударила по центру Сум, местные власти заявили о более 30 погибших
  5. В госСМИ сообщили новость, которая способна взбудоражить пенсионеров и вызвать «дергание глаз» у специалистов Минтруда. Что произошло
  6. Власти анонсировали новое возможное ограничение для нанимателей
  7. Приходят сразу с «маски шоу». Рейды по агентствам недвижимости продолжаются — «Белсат»
  8. В России рассказали, где в Беларуси может появиться вторая АЭС. Рассказываем, какие регионы рассматривают
  9. В Беларуси запустят программу реновации жилфонда. Жителей хрущевок обещают переселять в другие квартиры или выплачивать компенсацию
  10. Раскалоў урад у выгнанні, даносіў, завабліваў эмігрантаў у Мінск. Расказваем пра знакамітага беларускага агента пад прыкрыццём
  11. Эксперты выдвинули версию, почему Россия может затягивать переговоры о прекращении огня и чем это грозит Украине
  12. «В шортах и майке». Художник Владимир Цеслер рассказал, как уезжал из Беларуси
  13. Обменники установили такой курс продажи доллара, от которого можно зависнуть на время
  14. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
Читать по-русски


Беларускія ўлады вызвалілі ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» ад выплаты пені за невыкананне тэрмінаў будаўніцтва «Газпрам Цэнтра» на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава. Цяпер тут плануюць будаваць бізнес-апартаменты.

Общий вид стройплощадки «Газпром центра» в июне 2020 года. Вид с Национальной библиотеки Беларуси. Фото: Авторство: Homoatrox. CC BY-SA 4.0, commons.wikimedia.org
Агульны выгляд будпляцоўкі «Газпрам Цэнтра» ў чэрвені 2020 года. Від з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Фота: Homoatrox. CC BY-SA 4.0, commons.wikimedia.org

На ўказ Лукашэнкі № 152 ад 1 чэрвеня 2023 года звярнуў увагу Reform.by. Таксама дакумент, які ўступіў у сілу з дня падпісання, прадугледжвае вызваленне ад арэнднай платы за аддадзены пад будаўніцтва зямельны ўчастак з 2022-га да канца 2028 года. Указ дазваляе будаўніцтва ў «Газпрам Цэнтры» бізнес-апартаментаў, то-бок шматфункцыянальных памяшканняў, у якіх уласнікі і арандатары змогуць рэгістраваць сябе і свае сем'і.

Даўгабуд «Газпрам Цэнтра» з’явіўся на месцы знесенага аўтавакзала «Маскоўскі» ў 2015 годзе. Першапачаткова чакалася, што тут размесціцца самае высокае збудаванне Мінска — 189-метровы хмарачос. Ён мусіў стаць цэнтрам кампазіцыі з яшчэ васьмі іншых корпусаў, у якой размясціліся б офісныя памяшканні, гатэль, рэстаран, медцэнтр і спартыўныя збудаванні. Будаўніцтва коштам амаль мільярд даляраў мусіла завяршыцца ў 2018 годзе.

У снежні 2016 года будаўніцтва «Газпрам Цэнтра» замарозілі. У 2018 годзе ў праекта з’явіўся новы генпадрадчык — італьянская кампанія Codest International. Актыўныя работы на аб’екце вяліся ў 2020 годзе, але потым будоўлю зноў спынілі.

Чытайце таксама