Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  2. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  3. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  4. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  5. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  6. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  7. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  8. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  9. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  10. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  11. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  12. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  13. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  14. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  15. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  16. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
Читать по-русски


У 2021 годзе «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра «неабыякавых грамадзянаў», якія скардзіліся ў міліцыю на пратэстоўцаў у самы бурны перыяд пратэстаў — летам і восенню 2020 года. Тады ў міліцыю паступіла больш за 2100 даносаў. Наколькі актыўныя «неабыякавыя грамадзяне» апошнія пару гадоў, невядома. Але практыка палітычных даносаў у Беларусі захоўваецца. Часта іх падставай служаць бытавыя канфлікты. Публікуем маналогі людзей, на якіх данеслі тыя, ад каго, здавалася б, такога чакаць ніяк нельга было.

Фото: солигорское издание "Шахцёр"
Фота мае ілюстрацыйны характар. Фота: салігорскае выданне «Шахцёр»

Імёны суразмоўцаў змененыя, іх звесткі ёсць у рэдакцыі.

Алена, 36 гадоў: «Яго другая жонка прасунулася па службе і стала раённым суддзёй у Мінску«

На мяне данёс былы муж.

Пачну здалёк. У сярэдзіне нулявых я выйшла замуж па вялікім каханні. Праз год пасля вяселля нарадзіла дачку. Пасля яе нараджэння адносіны з мужам сапсаваліся. Некалькі гадоў мы то сыходзіліся, то разыходзіліся, але ў выніку афіцыйна развяліся. Развод быў вельмі складаны: з пастаяннымі скандаламі, выклікам міліцыі.

Было яшчэ кватэрнае пытанне. Я стаяла ў чарзе на жыллё і атрымала двухпакаёвую кватэру ў невялікім раённым цэнтры. Кватэра і крэдыт афармляліся на мяне, але мы яшчэ былі ў шлюбе, таму муж пасля змог прэтэндаваць на шлюбную долю ва ўласнасць — адзін пакой.

Толькі праз некалькі гадоў пасля разводу мы з ім змаглі прыйсці хоць да нейкай згоды. Дамовіліся вусна, што я адмаўляюся ад аліментаў, а ён пакідае пакой дачцэ.

Былы ажаніўся другі раз, пераехаў у Мінск. Я таксама выйшла замуж. Жылі добра, купілі аўтамабіль, ездзілі адпачываць, зрабілі добры рамонт у кватэры.

Думаю, былому не давала спакою нашае шчаслівае жыццё. Праз некалькі гадоў ён пачаў патрабаваць з мяне 10 тысяч даляраў за сваю долю ў кватэры. Я, вядома, адмовілася: у нас была дамоўленасць, ён гадамі не плаціў аліменты, не выплачваў крэдыт за жыллё. І ён падаў на мяне ў суд. Суд не ўлічыў усе апісаныя абставіны і пастанавіў аддаць пакой былому мужу.

На гэтым ён не спыніўся і пачаў патрабаваць ужо 12 тысяч даляраў, бо мы працягвалі жыць у кватэры. Я зноў адмовілася.

У канцы мінулага года да мяне на працу прыйшоў ГУБАЗіК. Мяне забралі з працы, адвезлі дадому, перакалашмацілі ўсю кватэру, канфіскавалі мабільны тэлефон, дапытвалі шэсць гадзін у РУУС. Называлі ворагам народа, казалі, што пакажуць мне відэа і фота з маршаў з маім удзелам (але так і не паказалі).

Чаму па мяне ў раённы цэнтр прыехаў ГУБАЗіК, я так і не зразумела. Мне далі азнаёміцца (літаральна на некалькі секунд) з вельмі дзіўным судовым рашэннем. Я сакратар па прафесіі і ўмею хутка арыентавацца ў дакументах, але сэнсу рашэння так і не зразумела. У дакуменце быў невядомы мне нікнэйм з тэлеграма, на ўладальніка якога нібыта была заведзеная крымінальная справа за абразу суддзі з майго горада. Нібыта я праходзіла па справе сведкай.

Суддзя з пастановы — сяброўка маці былога мужа. Гэта была першая сувязь паміж візітам ГУБАЗіК і былым мужам.

Увечары мяне адпусцілі з допыту, а на наступны дзень раніцай мы з дачкой сабралі заплечнікі, селі на маршрутку і з’ехалі з Беларусі. Чакаць новых ператрусаў і судоў я не хацела. Ведаю, што сілавікі зноў прыходзілі на маю старую працу, шукалі мяне.

Я жыла ў маленькім горадзе, дзе ўсе адно аднаго ведаюць. Ужо пасля майго ад’езду з Беларусі са мной звязаўся знаёмы, які працуе ў органах. Ён і расказаў, што былы напісаў на мяне данос. Больш за тое, выявілася, што яго другая жонка прасунулася па службе і стала раённым суддзёй у Мінску. Яе прозвішча ёсць у базах суддзяў, якія адпраўлялі людзей на «суткі» па палітычных справах. Былы муж часта запалохваў мяне «сувязямі» сваёй новай жонкі.

А потым былы і сам у размове з маёй свякроўю ўскосна прызнаўся, што данос — справа яго рук (падчас размовы мужчына пагражае расказаць, «хто накіраваў маскі-шоу» ў горад, і кажа жанчыне, што яе дзеці — «бэчэбшнікі». Запіс ёсць у распараджэнні рэдакцыі. — Заўв. рэд.).

З дапамогай сяброў і сваякоў мы прадалі амаль усю мэблю са злашчаснай кватэры, адключылі газ і святло. Я па-ранейшаму выплачваю крэдыт. Былы закідвае нас судовымі пазовамі, нічога не плаціць. Думаю, ён плануе завалодаць кватэрай цалкам. Я таксама падала ў суд — на спагнанне нявыплачаных аліментаў за некалькі гадоў. Пакуль аддзел прымусовага выканання рабіў разлікі, туды прыехала незапланаваная праверка. Міжволі думаеш, што невыпадковая.

Мы даўно хацелі з’ехаць з Беларусі, але не маглі наважыцца. Страшна было зрываць дачку з месца. Думалі, што паедзем, калі яна скончыць школу. Але былы муж і ГУБАЗіК дапамаглі нам паскорыцца. Мы ўжо паўгода жывём у еўрапейскай краіне. Змаглі легалізавацца (дзякуй сілавікам за пратакол ператрусу і канфіскацыі тэлефона — ён дапамог атрымаць міжнародную абарону), вывучыць мову да гутарковага ўзроўню. Дачка вучыцца ў прэстыжным ліцэі, я ўжо працую.

Парадокс, але гэты гнюсны ўчынак — магчыма, найлепшае, што зрабіў для дачкі яе бацька.

Фото: Pixabay.com
Фота мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pixabay.com

Павел, 26 гадоў: «Зазіраю ў пакой, а там мая мама маляўніча расказвае міліцыянту пра змагароў з чырвона-белымі сцягамі«

Мая мама данесла.

Праўда, не на мяне, а на нашых суседзяў. Было гэта восенню 2020 года. Мама ўжо на пенсіі. Да яе працавала на дзяржпрадпрыемстве.

Яна падтрымлівала Лукашэнку, хоць на выбары ніколі не хадзіла. Натуральна, пратэстоўцы ў яе карціне свету — гэта «п'яныя, праплачаныя, завезеныя з-за мяжы». Поўная адпаведнасць светапогляду з карцінкай з тэлевізара.

Памятаю, як я вярнуўся дадому ў першую ноч пасля выбараў. Яна ўжо збіралася спаць, выйшла да мяне:

— Што там выбухае? Вайна пачалася ці што? Зразумець не магу.

Я апісваю на эмоцыях: пратэсты пачаліся, людзей расстрэльваюць. На ўсё гэта яна адказала абыякава:

— Ааа.

І пайшла спаць.

У мамы быў даўні канфлікт з суседзямі. Яны часам падкормлівалі вулічных катоў ля нашага дома, што вельмі не падабалася маме. Скардзілася ў таварыства жыльцоў, але там, хутчэй за ўсё, не захацелі ўмешвацца ў гэтыя звады.

Аднойчы я прыходжу дадому і разумею, што ў нас госці. Зазіраю ў пакой, а там мая мама маляўніча расказвае міліцыянту пра нейкіх (даслоўна) «змагароў з чырвона-белымі сцягамі». Іду да сябе, спрабую падслухаць размову — і ў нейкі момант разумею, што яна гаворыць пра нашых суседзяў! Як тыя дзяржаву ненавідзяць, што ў іх сваякі за мяжой, якія ў іх кватэра і машына. Вядома, усё хлусня.

Я ў шоку. У той перыяд пратэсты ўжо згасалі, але яшчэ праходзілі рэгулярна. Людзей затрымлівалі часта.

Трэба нешта рабіць. Прыслухоўваюся да размовы, каб зразумець, у якой прыкладна кватэры жывуць гэтыя «змагары». Я ж і не ведаў іх асабліва, камунікацыя на ўзроўні «дзень добры — да пабачэння». Выходжу ў пад’езд, знаходжу патрэбную кватэру. Так і так, у мяне дома мент, мая мама на вас даносіць. Цяпер у шоку ўжо суседзі. Я выбачаюся як магу і сыходжу.

Некалькі дзён нічога не адбывалася. Было наогул нешта, хтосьці прыходзіў да суседзяў? Незразумела. Ісці зноў у госці было вельмі няёмка.

Праз нейкі час сустрэліся з суседзямі каля дома. Аказалася, пасля нашай размовы яны ўсю ноч рыхтаваліся да ператрусу — галоўным чынам маральна. Ператрусу чакалі раніцай (тады сілавікі любілі прыходзіць да людзей ранняй раніцай). Але ніхто так і не прыйшоў.

Пазней да іх прыйшоў участковы. Абмеркаваў з імі канфлікт праз катоў. Ні слова не сказаў ні пра палітыку, ні пра сцягі, ні пра пратэсты. У мяккай форме выказаў меркаванне, што мая мама — чалавек эмацыйны, з ёю лепш не канфліктаваць.

Пасля гэтай гісторыі я перастаў жыць з мамай, а вось з суседзямі пасябраваў. Знайшліся агульныя інтарэсы. Катоў яны па-ранейшаму кормяць, толькі робяць гэта з іншага боку дома. Мама размаўляе з суседзямі ветліва і прыязна, быццам нічога не адбылося.

З гэтай гісторыі я зрабіў дзве высновы.

Першая. Калі ў краіне заахвочваюць даносы, людзі будуць выкарыстоўваць такія брудныя прыёмы, каб помсціць тым, каго недалюбліваюць.

Другая. У міліцыі таксама ёсць годныя людзі. Проста мудакоў добра відаць і чуваць, а салідарнасць і сумленнасць працуюць ціха.

Фото: Генпрокуратура
Фота мае ілюстрацыйны характар. Фота: Генпракуратура

Кацярына, 42 гады: «Прайшло ўжо паўгода, і мы дагэтуль спрабуем зразумець, чаму ён зрабіў гэта з нашай сям’ёй«

На мяне данёс блізкі сябар сям'і.

Праз ягоны данос мы з мужам прайшлі Акрэсціна і Валадарку, нас асудзілі на «хімію».

Гэта здарылася ў кастрычніку мінулага года. Да нас у кватэру ўварваўся ГУБАЗіК. Збілі мужа: электрашокер, дубінкі, усё па поўнай праграме. Абшукалі. Знайшлі сцяг, фота з маршаў у тэлефоне. Павезлі афармляць.

У ГУБАЗіК яшчэ такі «прыкол» ёсць. Калі забіраюць мужчын, іх апранаюць у самае недарэчнае, што знойдуць у кватэры: капелюшы, маскі, пёры. У гэтым уборы вывелі мужа ў двор. Вельмі весяліліся.

На мяне адразу завялі крымінальную справу па арт. 342. ч. 1 КК (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а мужу спачатку далі «адміністрацыйку»: 10 сутак, потым яшчэ 15. У выніку мы ўдваіх праходзілі па адной крымінальнай справе і апынуліся ў СІЗА на Валадарскага.

Умовы там жудасныя, што тут казаць. Амаль няма дзённага святла, прагулка раз на дзень, ежа агідная, страшныя матрацы, ніякай медыцынскай дапамогі. Лісты праходзяць з цяжкасцю — працэнтаў 40 даходзіць, у асноўным ад блізкіх сваякоў. Здаецца, што ты нікому не патрэбны, што ўсе цябе кінулі.

У студзені быў суд. Нам з мужам далі тры гады «хатняй хіміі». Праз некалькі тыдняў пасля суда мы з’ехалі з Беларусі.

Падчас ператрусу супрацоўнік ГУБАЗіК увесь час паказваў мне адну і тую ж фатаграфію — на ёй я з бел-чырвона-белым сцягам. Потым гэтае фота праходзіла чырвонай ніткай праз усю крымінальную справу.

Фота з маімі звесткамі адправілі ў чат-бот ГУБАЗіК. Я дакладна ўпэўненая, што зрабіў гэта сам аўтар фота, некалі вельмі блізкі сябар нашай сям'і. Потым я называла прозвішча следчаму, і той пацвердзіў: данос — справа яго рук.

Прайшло ўжо паўгода, і мы да гэтага часу спрабуем зразумець, чаму ён зрабіў гэта з нашай сям’ёй, нашымі дзецьмі. У нас з гэтым чалавек быў канфлікт (не хачу расказваць падрабязнасці), але нічога такога, што нельга было б вырашыць цывілізавана. Ён дакладна не вар’ят-лукашыст, каб зрабіць гэта з ідэалагічных меркаванняў. Хутчэй, проста прыстасаванец. Напэўна, ва ўсім вінаватая зайздрасць. Гэта вельмі моцнае пачуццё. Можа, чалавек заўсёды быў гнілы, а мы не заўважалі.

Я думала, што адна такая — каго пасадзілі па даносе. Пакуль не трапіла на Валадарку. Вялікая колькасць людзей сядзіць па даносах. Часта даносы пішуць адно на аднаго самыя блізкія людзі. Аж да сітуацый, калі муж паклёпнічае на жонку, каб забраць дзяцей.

Я ведаю, што існуе толькі найвышэйшая справядлівасць. Час Новай Беларусі прыйдзе. І тады вось такія даносчыкі (а іх шмат) адкажуць перад грамадствам у першую чаргу.

Чытайце таксама