Сілавікі затрымалі як мінімум дзвюх супрацоўніц швачнай фабрыкі «Элема». Іх «пакаяльнае» відэа апублікаваў раніцай 19 снежня набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.
Прапагандысты расказалі, што жанчыны «зладзілі сабе на працоўным месцы бчб-капішча», і паказалі фатаграфіі бел-чырвона-белых тканін і нітак, якія віселі ў цэху.
— Працавала на швачнай фабрыцы «Элема». Упрыгожвала сваё працоўнае месца і сябе незарэгістраванай сімволікай, — прымусілі сказаць на камеру адну з жанчын.
Набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал сцвярджае, што супрацоўніц прадпрыемства затрымалі па даносе.
Які працэсуальны статус затрыманых і ці знаходзяцца яны за кратамі — невядома.
Чытайце таксама