У сераду, 3 студзеня, у Беларусі чакаецца да 23 градусаў марозу і снег. Такое надвор’е захаваецца і на наступны дзень, паведамілі ў Белгідрамеце.
У непрацоўны аўторак, 2 студзеня, прагназуецца ад 0 °C на паўднёвым захадзе да -15°C на паўночным усходзе краіны. А ўжо 3 студзеня ноччу па паўднёвым захадзе, днём пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны будзе адзначацца снег, месцамі слабая мяцеліца. У паўднёва-заходніх раёнах — мокры снег і слабы галалёд.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу −10…−18°С, максімальная днём −7…−14°С; у паўночных і ўсходніх раёнах ноччу −19…−23°С, днём −15…−16°С; у паўднёва-заходніх раёнах краіны ноччу −4…−9°С, днём −2…−6°С.
У чацвер, 4 студзеня, на большай частцы краіны чакаецца снег, месцамі слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра цягам сутак −10…−18°С, ноччу па паўночным усходзе падчас праясненняў −19…−23°С; у паўднёва-заходніх раёнах краіны ноччу і днём −6…−9°С.