Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  2. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  3. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  4. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  5. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  6. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  7. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  8. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  9. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  10. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  11. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  12. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  13. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  14. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  15. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  16. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  17. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
Читать по-русски


Беларуску вызвалілі з працоўнага палону ў М’янме. Аперацыя па яе эвакуацыі доўжылася некалькі месяцаў. Дзяржагенцтва БЕЛТА пагаварыла з вызваленай дзяўчынай.

Изображение носит иллюстративный характер. Человек за ноутбуком. Фото: John Schnobrich, Unsplash
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: John Schnobrich, Unsplash

У М’янму беларуска трапіла ў лістападзе 2023 года, а выбрацца назад у Беларусь змагла толькі ў сакавіку.

На момант пачатку гэтай гісторыі дзяўчына ўжо нейкі час працавала ў Кітаі. Усё складвалася добра, але на мясцовых рэсурсах яна знайшла, як ёй падавалася, выгадную прапанову. Шукалі менеджара-кансультанта, каб камунікаваць з кліентамі па відэа- і аўдыёсувязі, быць прадстаўніцай кампаніі. Падазрэнняў абвестка не выклікала, бо ў Паўднёва-Усходняй Азіі часта плацяць добрыя грошы проста за еўрапейскую знешнасць — мець такіх супрацоўнікаў у кампаніі многія лічаць прэстыжным.

Дзяўчыне абяцалі добрую зарплату, паўгадавы кантракт і працу ў Тайландзе. Казалі, што кампанія будзе каля горада Чыянгмай, што на поўначы краіны. «Там шмат зелені. Думала: класна! Пагуляю, убачу краіну і буду працаваць!» — расказала дзяўчына.

Беларуска зрабіла візу і паляцела ў Тайланд. У аэрапорце яе сустрэлі і павезлі да месца працы. Ужо на гэтым этапе ўзніклі цікавыя моманты — па дарозе да месца прызначэння давялося змяніць тры машыны, пераплываць раку на іржавай маторнай лодцы.

У выніку дзяўчына трапіла ў М’янму, хоць сама таго не ўсведамляла. Гэта была закрытая ахоўваная тэрыторыя, дзе працавалі кампаніі, што займаюцца махлярствам у інтэрнэце. «Ты жывеш у гэтым парку, выехаць наогул нікуды не можаш. Крамка на тэрыторыі ёсць, каб купіць нейкія тавары. Некалькі дзён чакала пачатку працы. Не было ні сім-карты, нічога, — расказвае беларуска. — У выніку гэта быў чысты скам (ад англійскага scam, што перакладаецца як махлярства, падман, афёра. — Заўв. рэд.). Гэта велізарны парк, у якім знаходзяцца некалькі кампаній, у кожнай некалькі падраздзяленняў. Займаюцца скамам. У кампаніях ёсць розныя напрамкі, працуюць на розныя краіны».

Схемы махлярства практыкаваліся розныя. Адна з іх, у якой і прапанавалі працаваць дзяўчыне, заключалася фактычна ў выцягванні грошай у замежных кліентаў. Спачатку з імі ў розных сацыяльных сетках і на спецыялізаваных рэсурсах знаёміліся так званыя тайперы (ад ангельскага слова type — друкаваць), яны ж ад імені дзяўчат вялі асноўную перапіску.

«Бяруць альбо твае фота, альбо любыя фатаграфіі дзяўчат у інтэрнэце. Ім вельмі важнае лайф-фота — калі ты там сэлфішся. Менавіта не прафесійныя, а калі ты дзесьці ходзіш і гэтак далей. Ім важна паказаць, што ты — жывы чалавек, каб даказаць кліентам. На сайтах знаёмяцца, нібыта ты — дзяўчына. Яны (тайперы. — Заўв. рэд.) вельмі добра працуюць — за пару дзён проста могуць закахаць мужыка на раз-два. А задача дзяўчат-мадэляў — пацвердзіць, што ты рэальны чалавек. Натуральна, просяць відэа. Калі тайпер выкарыстоўвае тваю фатаграфію, то ты выходзіш на відэасувязь з гэтымі мужчынамі. Табе прыносяць тэкст, які трэба гаварыць. У асноўным гэта ні пра што. Ты проста працягваеш тэматыку іх размовы. Мая кампанія працавала ў асноўным на Амерыку», — расказала вызваленая беларуска.

Выбрацца назад з гэтага «парку» аказалася няпроста. Так, фармальна дзяўчат, асабліва спачатку, не крыўдзілі. Але любая незадаволенасць або адмова працаваць прыводзілі да пагрозаў фізічнай расправай. Ды і самастойна пакінуць гэтую тэрыторыю не ўяўлялася магчымым. Былі выпадкі, калі некаторым удавалася збегчы нібыта для падаўжэння візы ў Тайланд, а таму дзяўчат ўсё ж стараліся нікуды не выпускаць. Праз два месяцы заканчвалася віза і ў беларускі.

«Думала, што мяне вывезуць у Тайланд на падаўжэнне візы. Шмат было выпадкаў, што збягалі ў момант падаўжэння. І адмовіліся везці. Літаральна дзён за пяць да майго пытання з візай адна з дзяўчат збегла з кампаніяй, прыхапіўшы з сабой яшчэ каля $ 20 тыс. Мне сказалі проста: мы цябе не можам выпусціць, не хвалюйся, ніякай турмы (у Тайландзе за парушэнне іміграцыйнага рэжыму. — Заўв. рэд.) не будзе, мы гэтае пытанне вырашым грашыма», — расказала яна.

Паводле дзяўчыны, быў і яшчэ адзін варыянт з’ехаць з «парку» — заплаціць $ 9 тыс. выдаткаў, якія нібыта панесла кампанія. «Я разумела, што кожны агент атрымлівае нейкую камісію, калі знаходзіць чалавека. Але я не разумела, чаму такая велізарная сума — $ 9 тыс. і чаму, калі я захачу адтуль з’ехаць, мне трэба гэтую суму ім выплаціць», — прызналася беларуска.

У выніку ёй удалося звязацца з беларускімі дыпламатамі.

Нагадаем, сёння МЗС Беларусі расказаў, што беларуску ўдалося вярнуць на радзіму з працоўнага рабства.