Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  2. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  3. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  4. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  5. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  6. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  7. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  8. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  9. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  10. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  11. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  12. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  13. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  14. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  15. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  16. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
Читать по-русски


Жыхары вёскі Альхоўцы Ляхавіцкага раёна ўжо даўно не могуць дачакацца дажджу. Яны западозрылі, што рэч у размешчаным побач садаводчым прадпрыемстве, а менавіта — у яго супрацьградавай устаноўцы. На думку вяскоўцаў, яна разганяе хмары і пазбаўляе іх дажджу. З такой скаргай яны патэлефанавалі ў рэдакцыю газеты «Ляхавіцкі веснік».

Яблоня под дождем. Фото: Wikimedia
Яблыня пад дажджом. Фота: Wikimedia

«Іх гармата пастаянна страляе, адганяе дажджы, якія так патрэбныя агародам!» — наракалі жыхары вёскі.

Выданне звярнулася па каментар да кіраўніцтва ТАА «Яблыневы пасад», у якога ў тым раёне размешчаны яблыневы сад плошчай 216 гектараў. Аказалася, два гады запар яблыні моцна пакутавалі ад градаў. Каб абараніць ураджай, прадпрыемства купіла супрацьградавую ўстаноўку «Зеніт».

Сёлета яе пусцілі ў справу — і адразу сутыкнуліся з неразуменнем з боку мясцовых жыхароў. Паводле кіраўніцтва, для гэтага няма ніякіх падставаў.

— Устаноўка не разганяе дажджавыя хмары, яна ператварае град у звычайны дождж, — тлумачыць намеснік дырэктара прадпрыемства Генадзь Кярнога. — Мы сочым за надвор’ем на чатырох рэсурсах. І калі бачым магчымыя навальніцы і град, то за 20−30 хвілін да іх пачатку ўключаем устаноўку. Праца «Зеніта» заснаваная на ўздзеянні паветраных «удараў» на атмасферу. Змешваюцца ніжнія цёплыя пласты паветра з верхнімі халоднымі, адбываецца «стрэл», і град ператвараецца ў дождж.

Противоградовая установка «Зенит». Снимок носит иллюстративный характер, фото: bigmag26.ru
Супрацьградавая ўстаноўка «Зеніт». Здымак мае ілюстрацыйны характар, фота: bigmag26.ru

Дарэчы, страляе «гармата» даволі гучна: на відэа ніжэй можна ўбачыць сістэму «Зеніт» у працы.

Паводле намесніка кіраўніка прадпрыемства, дыяпазон дзеяння сістэмы абмежаваны — радыус не перавышае 500 метраў. Ён падкрэслівае, што іх яблыневы сад як ніхто іншы зацікаўлены ў дажджы, бо дрэвам трэба вельмі шмат вады, і паліванне затратнае.

— Сёлета прайшлі ўжо чатыры дажджы, і дзякуючы менавіта «Зеніту» атрымалася папярэдзіць град. Нашаму яблыневаму саду ападкі ў выглядзе дажджу таксама вельмі неабходныя, мы як ніхто іншы зацікаўленыя ў такіх ападках, бо шмат вады выкарыстоўваем на паліванне саду, — дадаў Генадзь Кярнога.

З аналагічнымі прэтэнзіямі вяскоўцаў сутыкнулася яшчэ адна фермерская гаспадарка, дзе таксама выкарыстоўваюць супрацьградавую ўстаноўку. Скаргі, відаць, неаднаразова даходзілі і да мясцовых чыноўнікаў, і яны вельмі незадаволеныя неразуменнем жыхароў: на іх думку, тыя мусяць быць удзячныя.

— Выкарыстанне супрацьградавых установак дае магчымасць абараніць ад гэтай прыроднай з’явы не толькі тэрыторыі «Яблыневага пасада» і фермерскай гаспадаркі «Уладзімір плюс», але і найбліжэйшых земляў. Таму замест таго, каб наракаць, што яны сваімі прыладамі не даюць пайсці доўгачаканаму дажджу, варта сказаць дзякуй за тое, што супрацьградавая ўстаноўка абараняе агароды, кветнікі, прысядзібныя ўчасткі, пабудовы гараджан і вяскоўцаў, — заявіў газеце намеснік старшыні Ляхавіцкага райвыканкама Андрэй Навагран.