На Камароўскім рынку ў Мінску пачалі прадаваць незвычайны вінаград: ён вялікі і падобны да пластыкавага. Пра гэта пішуць «Мінск-Навіны».
Як расказала адна з прадавачак, прывезлі яго з Кітая, гэта гатунак Shine-Muscat.
«Вылучаецца прыемным кісла-салодкім смакам, шчыльнай хрумсткай мякаццю і поўнай адсутнасцю костачак», — патлумачыла прадавачка.
Памер ягад уражвае: яны нязвыкла вялікія, амаль як іспанская сліва, а вонкава больш падобныя да алычы.
Адзначаецца, што гатунак выведзены ў выніку селекцыі. Прадаюць яго па 29,90 рубля за кілаграм.
На адным з цэннікаў быў заўважаны надпіс: «Гэта сапраўдны вінаград!» Паводле прадаўца, гэта звязана з тым, што большасць пакупнікоў не верыць, што гэта не пластыкавая ягада для ўпрыгожання вітрыны.