Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  2. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  3. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  4. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  5. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  6. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  7. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  8. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  9. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  10. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  11. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  12. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  13. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  14. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  15. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  16. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  17. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 
/

Чытачы паведамілі «Люстэрку», што ў Мінску і Менскім раёне ўдзень 31 кастрычніка чулі гук «магутнага выбуху».

Фотография используется в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Фатаграфія выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Паведамленні пра «выбух» прыйшлі з розных раёнаў сталіцы. У чатах беларусы пішуць, што чулі гучны гук у Каменнай Горцы, у раёне Усходу, на Камароўцы, Пушкінскай і ў іншых раёнах.

Вось што пісалі карыстальнікі ў сеціве:

  • «Што гэта выбухнула? Дом ледзь не паваліўся».
  • «Усюды чуваць было. І ў Сухараве, і ў Бараўлянах».
  • «Дом хістала так, што аж страшна зрабілася».
  • «У Малінаўцы бабахнула моцна, перапалохаліся».

Можна меркаваць, што грукат у небе — гэта вынік пралёту над горадам вайсковага самалёта на звышгукавой хуткасці. Пасля пераходу ад дагукавога палёту на звышгукавы ўзнікае ўдарная хваля, конус якой распаўсюджваецца на кіламетры ўслед за самалётам. Калі хваля дасягае зямлі, можна пачуць выбух і адчуць удар. Гэта не адзінкавая падзея — ударная хваля ідзе за самалётам увесь час, пакуль ён ляціць на звышгуку, і адчуваецца ў кожным пункце, праз які ён праходзіць.

Такой самай версіі прытрымліваюцца і некаторыя карыстальнікі сеціва:

«Такое было ў MOLO калісьці. Вучэнні былі, і самалёт звышгук пераадолеў. Вокны патрэскаліся, усё трэслася таксама».

Журналістка «Люстэрка» патэлефанавала ў РУУС Кастрычніцкага раёна як звычайная беларуска з пытаннем, што здарылася. На пытанне, чаму быў такі гук, дзяжурны адказаў:

— Не выключаецца, што самалёт вельмі нізка ляцеў. Турбіна тады ўключаецца. Але дакладна пакуль не зразумела. Хутчэй за ўсё, проста быў самалёт, нічога страшнага.

У МНС «Мінскай праўдзе» расказалі, што ніякіх паведамленняў пра тое, што нехта пацярпеў ці быў разбураны нейкі будынак, не было.

Пазней праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што «выбух», які чулі мінчукі ў 14.11, быў гукам пераадолення самалётам гукавога бар’ера.