Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  2. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  3. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  4. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  5. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  6. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  7. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  8. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  9. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  10. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  11. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  12. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  13. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  14. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  15. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  16. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
Читать по-русски


/

Дзяржтэлеканал АНТ паказаў увечары 14 студзеня «інтэрв'ю» з Андрэем Кузнечыкам, які працаваў на «Радыё Свабода». Яго затрымалі яшчэ ў лістападзе 2021-га і пасля гэтага трымаюць за кратамі. Цяпер прапаганда вырашыла выкарыстаць мужчыну ў сваіх мэтах. Таксама ў сюжэце паказалі экс-калегу Кузнечыка, палітвязня Ігара Лосіка.

Политзаключенный Андрей Кузнечик. Скриншот: ОНТ
Палітвязень Андрэй Кузнечык. Скрыншот: АНТ

Праект АНТ назвалі «Свабода слова». І першае «інтэрв'ю» для яго, з Андрэем Кузнечыкам, прапагандыст Андрэй Козел праводзіў у месцы, падобным да турэмнага дворыка для прагулак: было відаць, як на фоне кратаў ідзе снег. Да гэтага паказана, як Кузнечыка вядуць з рукамі за спінай.

Нашыўка на куртцы-ватоўцы падчас «інтэрв'ю» ў яго адсутнічае. Звычайна ў палітвязняў гэтая бірка жоўтая — як у тых, што стаяць на прафуліку як «схільныя да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці».

Як адзначае «Радыё Свабода», на відэа Андрэй Кузнечык выглядае вельмі схуднелым і стомленым, размова з ім была запісаная ў турэмных умовах, але невядома дзе.

Политзаключенный Андрей Кузнечик, работавший на «Радыё Свабода», и пропагандист ОНТ Андрей Козел (псевдоним — Андрей Александров) во время «интервью», вышедшего 14 января 2025 года. Скриншот: ОНТ
Палітвязень Андрэй Кузнечык, які працаваў на «Радыё Свабода», і прапагандыст АНТ Андрэй Козел (псеўданім — Андрэй Аляксандраў) падчас «інтэрв'ю», якое выйшла 14 студзеня 2025 года. Скрыншот: АНТ

Сказанае мужчынам у «інтэрв'ю» мае значэнне толькі для беларускай дзяржпрапаганды і рэпрэсіўнага рэжыму, які яна абслугоўвае.

Пасля «інтэрв'ю» Кузнечыка паказалі экс-супрацоўніка «Радыё Свабода» Ігара Лосіка, такім чынам анансаваўшы і размову з ім.

Политзаключенный Игорь Лосик в анонсе «интервью» с ним от ОНТ, 14 января 2024 года. Скриншот: ОНТ
Палітвязень Ігар Лосік у анонсе «інтэрв'ю» з ім ад АНТ, 14 студзеня 2024 года. Скрыншот: АНТ

Як піша «Радыё Свабода», з тэлепраграмы АНТ вынікае, што ў іншых серыях плануюць паказаць яшчэ экс-журналіста выдання Ігара Карнея і юрыста Юрыя Зянковіча.

Андрэю Кузнечыку 29 снежня споўнілася 46 гадоў. Ён знаходзіўся ў наваполацкай ПК-1, дзе таксама ўтрымліваўся супрацоўнік «Радыё Свабода» Ігар Лосік. На волі Андрэя чакаюць жонка Алеся і дзеці — чатырохгадовы Мацвей і дзесяцігадовая Яніна.

Нагадаем, журналіста Андрэя Кузнечыка затрымалі ў Мінску 25 лістапада 2021 года, і пасля гэтага на волю ён не выходзіў. Спачатку яму прызначылі «суткі» за нібыта дробнае хуліганства, а потым завялі крымінальную справу і ў чэрвені 2022-га асудзілі на шэсць гадоў калоніі па артыкуле КК пра «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання ці ўдзел у ім».

Ужо пасля затрымання Кузнечыка, у снежні 2021-га, сілавікі прызналі «Радыё Свабода» «экстрэмісцкім фарміраваннем».

Ігар Лосік за кратамі з чэрвеня 2020-га, яго абвінавацілі спачатку па арт. 342 КК (Арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках). Пазней Ігару Лосіку дадалі абвінавачанні яшчэ па двух артыкулах КК — 293-м і 130-м. На знак пратэсту журналіст абвясціў бестэрміновую галадоўку.

14 снежня 2021 года суддзя Мікалай Доля на закрытым працэсе, які праходзіў у СІЗА, асудзіў Лосіка на 15 гадоў пазбаўлення волі.

З яго жонкай, Дар’яй, прапагандысты таксама запісвалі інтэрв'ю падчас яе зняволення. У Ігара і Дар'і ёсць пяцігадовая дачка.

Прапаганда выкарыстоўвае палітвязняў у сваіх мэтах

«Інтэрв'ю» з палітвязнямі — банальнае выкарыстанне людзей для прапаганды. Як паказвае практыка, пасля іх палітвязні не заўсёды выходзяць на волю — на іх заводзяць і новыя крымінальныя справы, часта за «непадпарадкаванне адміністрацыі», і дадаюць гады калоніі, часам — не адзін раз.

Так было з Палінай Шарэнда-Панасюк. Брэсцкую актывістку, маці дваіх дзяцей, затрымалі ў студзені 2021 года і праз паўгода асудзілі на два гады пазбаўлення волі за «абразу Лукашэнкі», «абразу прадстаўніка ўлады», «гвалт у дачыненні да міліцыянта».

Жанчына выйшла б на волю яшчэ ў 2022 годзе, але ў калоніі яе пачалі пастаянна адпраўляць у штрафны ізалятар, абвінавачваючы ў парушэнні рэжыму, а ўжо ў лютым 2022-га распачалі крымінальную справу за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Яе прызналі вінаватай і прызначылі яшчэ год пазбаўлення волі. А потым зноў завялі справу. І зноў дадалі год калоніі.

Вясной 2024-га прапагандысты паказалі «інтэрв'ю» з Палінай Шарэндай-Панасюк пасля таго, як Камітэт ААН папрасіў Беларусь тэрмінова прыняць часовыя меры для яе абароны. У ім яна казала, што нібыта сама вырашыла даць інтэрв'ю дзяржСМІ.

На волю Паліна Шарэнда-Панасюк мусіла выйсці 21 траўня 2024-га, але не выйшла: ёй выставілі новае абвінавачанне ў непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі (арт. 411 КК Беларусі) — ужо трэці раз.

Чытайце таксама