Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  2. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  3. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  4. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  5. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  6. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  7. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  8. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  9. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  10. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  11. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  12. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  13. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  14. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  15. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  16. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
Читать по-русски


Пасля анонсу выдачы пашпартоў Новай Беларусі Валер Кавалеўскі, былы прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета, напісаў у Facebook, што праект адрозніваецца ад таго, што ён распрацоўваў. І што складана ўявіць, каб такі пашпарт прызналі за праязны дакумент. «Наша Ніва» пацікавілася ў Кавалеўскага, што ён збіраўся рабіць інакш.

Пашпарт новай Беларуси. Фота: прэс-служба офіса Святланы Ціханоўскай
Пашпарт Новай Беларуси. Фота: прэс-служба офіса Святланы Ціханоўскай

«Я не разумею, што можна накіроўваць дзяржавам»

Па словах Валера Кавалеўскага (цяпер кіраўніка Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва), калі ён працаваў над праектам пашпарта, то прадугледжвалася, што орган выдачы пашпарта пройдзе незалежны аўдыт да таго, як пачнуць выдаваць дакументы.

«Гэты аўдыт павінен паказаць, што ўсе міжнародныя нормы для такіх структур выкананыя, ёсць адпаведныя пратаколы, сертыфікаванае абсталяванне. Усё гэта сведчыла б пра тое, што гэтаму органу выдачы можна давяраць. І такі сертыфікат патрэбны і беларусам, і замежным партнёрам. Атрымліваецца, што на цяпер гэта не зроблена, а толькі плануецца. Лічу гэта запозненым крокам.

Наступная рэч: той пакет, які павінен накіроўвацца замежным дзяржавам, павінен уключаць у сябе сам узор пашпарта, сертыфікат паспяховага аўдыту органа выдачы і міжнародна-прававое абгрунтаванне. На сёння фактычна ёсць толькі пашпарт.

Я не разумею, што можна накіроўваць дзяржавам, калі яны атрымаюць толькі прыгожую кніжку. На падставе чаго яны будуць прымаць рашэнне», — тлумачыць ён.

«Навошта Кабінету адбіткі пальцаў беларусаў?»

Кавалеўскі перакананы, што для пашпарта не трэба збіраць біяметрычных даных (адбіткі пальцаў) — дастаткова базавай інфармацыі, з якой чалавек прыходзіць на падачу дакументаў.

«Навошта біяметрыя органу выдачы ці Офісу Святланы Ціханоўскай, Кабінету адбіткі пальцаў беларусаў? Што яны з імі будуць рабіць? У звычайных сістэмах МУС накоплівае гэту інфармацыю для таго, каб змагацца са злачыннасцю. Калі біяметрыя трапіць у Мінск, а там усё гэта ёсць, то яна дапаможа рэжыму вынішчаць людзей, якія атрымалі гэтыя дакументы. Таксама Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі не патрабуе таго, каб біяметрыя была ў дакументах. Можна абмежавацца электроннай копіяй фатаграфіі і подпісу, які запісваецца на электронны чып у самім дакуменце», — расказвае ён.

Кошт пашпарта — 97 еўра — Кавалеўскі не лічыць высокай цаной.

«У Літве, Польшчы мы ўсе цудоўна ведаем, наколькі дорага атрымаць ВНЖ. У еўрапейскіх краінах гэта не танны дакумент. Пытанне ў тым, якое напаўненне ў дакуменце, для чаго ім можна карыстацца. Калі гэта важны сімвал — гэта выдатна, але асноўная місія праекта — стварыць праязны дакумент. Пакуль гэта адсутнічае».

«Першыя пашпарты варта выдаваць беларусам, якія найбольш пацярпелі»

Кавалеўскі звяртае ўвагу таксама на тое, хто можа атрымаць пашпарт Новай Беларусі.

«Першыя пашпарты варта выдаваць беларусам, якія найбольш пацярпелі ад гэтай сітуацыі. Сказана, што пашпарт будзе выдавацца людзям, якія маюць ужо легалізацыю, але мы з маёй камандай таксама распрацоўвалі пратаколы для выдачы іх дзецям, якія нарадзіліся за мяжой, бо ў іх няма сертыфікатаў аб нараджэнні», — кажа Валер Кавалеўскі.

Ён лічыць, што орган выдачы пашпарта «застаецца чорнай скрынкай для беларусаў».

«Вельмі складана зразумець, што ў ім адбываецца: хто там працуе, якія функцыі. Незразумела, як саміх супрацоўнікаў правяралі на бяспеку, ці падпісалі яны дакументы па неразгалошванні інфармацыі.

Менавіта гэтая функцыя па захоўванні даных для беларусаў вельмі трыгерная, за 4,5 года мы бачылі, колькі было сітуацый, калі персанальныя даныя апыналіся ў руках рэжыму і людзі праз гэта цярпелі».