Ужо некалькі дзён у ЗША бушуе небывалы шторм, закранутыя тэрыторыі, на якіх жыве дзве траціны насельніцтва краіны — каля 250 мільёнаў чалавек. Паведамляецца пра мінімум 50 загінулых: людзі замярзалі на вуліцах і ў занесеных снегам машынах. Пакуль у адной частцы штатаў ішоў ледзяны дождж, у другой здараліся паводкі. Паглядзіце, у што стыхія ператварыла амерыканскія гарады.
Абледзянелы будынак рэстарана на возеры Эры, штат Нью-Ёрк, ЗША, 24 снежня 2022 года. Фота: ReutersЖанчына ідзе са сваім сабакам падчас шторму, Бафала, штат Нью-Ёрк, ЗША, 24 снежня 2022 года. Фота: ReutersШаша падчас шторму, Нэшвіл, штат Тэнэсі, ЗША, 22 снежня 2022 года. Фота: ReutersКіроўца прабіраецца затопленай вуліцай, Глостэр, штат Масачусэтс, ЗША, 23 снежня 2022 года. Фота: ReutersМужчына пераходзіць вуліцу падчас шторму, Чыкага, штат Ілінойс, ЗША, 22 снежня 2022 года. Фота: ReutersПаваленае дрэва і электрычныя слупы, Рочэстэр, штат Нью-Ёрк, 23 снежня 2022 года. Фота: ReutersАўтамабільная стаянка на пляжы Гуд-Харбар, Глостэр, штат Масачусэтс, ЗША, 23 снежня 2022 года. Фота: ReutersПакрытая лёдам сцежка, возера Эры, штат Нью-Ёрк, ЗША, 24 снежня 2022 года. Фота: ReutersЗахраслыя на дарозе аўтамабілі, Бафала, штат Нью-Ёрк, ЗША, 25 снежня 2022 года. Фота: ReutersСнегаход праязджае міма дарожнага патруля, Бафала, штат Нью-Ёрк, ЗША, 25 снежня 2022 года. Фота: ReutersМужчына спрабуе перасоўвацца на лыжах, Амхерст, штат Нью-Ёрк, ЗША, 25 снежня 2022 года. Фота: ReutersРабочыя арэны прыбіраюць снег з поля перад матчам NFL, Нэшвіл, штат Тэнэсі, ЗША, 24 снежня 2022 года. Фота: ReutersПакрыты лёдам мемарыяльны фантан Джазэфіны Шоу Лоўэл, Нью-Ёрк, ЗША, 25 снежня 2022 года. Фота: ReutersПакрытыя лёдам і снегам парэнчы ў парку ля ракі Агаё, Луісвіл, штат Кентукі, ЗША, 23 снежня 2022 года. Фота: Reuters