Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  2. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  3. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  4. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  5. В России рассказали, где в Беларуси может появиться вторая АЭС. Рассказываем, какие регионы рассматривают
  6. ISW: Тактика российского командования приводит к большим потерям, наступление России замедлится
  7. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  8. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  9. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  10. В Беларуси начинают отключать отопление — когда и в каких городах
  11. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  12. Власти анонсировали новое возможное ограничение для нанимателей
  13. Раскалоў урад у выгнанні, даносіў, завабліваў эмігрантаў у Мінск. Расказваем пра знакамітага беларускага агента пад прыкрыццём
  14. «Только сволочь так может поступать». Россия ударила по центру Сум, местные власти заявили о более 30 погибших
  15. Клиентам некоторых банков нужно приготовиться к новшествам, которые появятся в мае
  16. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
Читать по-русски


Сёння, 11 лютага, Уладзімір Зяленскі зрабіў шэраг прызначэнняў. У тым ліку новым камандзірам Сіламі тэрытарыяльнай абароны стаў Ігар Плахута. У 2013 годзе гэты сілавік кіраваў разгонам Майдана.

Игорь Плахута (слева). Фото: Вадим Филашкин, facebook.com
Ігар Плахута (злева). Фота: Вадзім Філашкін, facebook.com

Інфармацыі пра ўдзел Плахуты ў падзеях таго часу дастаткова ў адкрытым доступе.

У 2013-м генерал быў начальнікам упраўлення Паўднёвага тэрытарыяльнага камандавання ўнутраных войскаў МУС. У гэтым статусе ён даваў каментар расійскаму выданню ТАСС. Тады Плахута паведаміў, што «супрацоўнік „Беркута“ атруціўся газам, ужытым супраць яго мітынгоўцамі. Другі вайсковец пацярпеў у цісканіне. Дыягназ яму паставяць пазней». Таксама ён адзначыў, што для расчысткі вуліц, прылеглых да Адміністрацыі прэзідэнта, прыцягнулі каля 400 вайскоўцаў унутраных войскаў і «Беркута».

21 студзеня 2014 Плахута выходзіў да мітынгоўцаў для перамоваў (пра пасярэдніцтва генерала расказваў і адзін з байцоў «Беркута»).

Нагадаем, што 21 лістапада 2013 года ўкраінскі ўрад Мікалая Азарава «раптам» перадумаў і абвясціў, што Украіна не будзе падпісваць пагадненне пра асацыяцыю з Еўрасаюзам. Познім вечарам таго ж дня на майдане Незалежнасці ў Кіеве пачалі збірацца грамадскія актывісты, апазіцыйныя палітыкі і журналісты, якія выступалі за інтэграцыю сваёй краіны з ЕС. Так пачаліся падзеі, якія пасля атрымалі назвы Майдан, Еўрамайдан і «рэвалюцыя годнасці», падчас якіх украінцы адстаялі права сваёй краіны самастойна, не азіраючыся на Маскву, выбіраць сваю будучыню.