ГУБАЗіК пацвердзіў аблаву ў Баранавічах і прыгразіў іншым рэгіёнам. Затрымлівалі і тых, хто вярнуўся дадому з-за мяжы
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

У Баранавічах сілавікі правялі аблаву, затрымаўшы не менш за дзесяць чалавек. Пра гэта паведамілі праваабаронцы са спасылкай на актывіста Юрыя Казакевіча. 11 лістапада набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал пацвердзіў інфармацыю пра «рэйд».

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива zerkalo.io
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота з архіва «Люстэрка»

Паведамлялася, што «хапун» адбыўся 9 лістапада. Сярод затрыманых аказаўся праваабаронца Аляксандр Вайцешык. У яго дома прайшоў ператрус. Пазней Вайцешыка судзілі за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, піша тэлеграм-канал «Вясна Брэст».

11 лістапада набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал расказаў, што ў Баранавічах прайшла «чарговая адпрацоўка рэгіёна», і апублікаваў «пакаяльныя» відэа шасці затрыманых з прыпіскай пра тое, што «працяг будзе».

«Крымінальная справа па масавых беспарадках у Баранавічах проста цяпер папаўняецца новымі тамамі. Затрымліваюць актыўных удзельнікаў, якія вярнуліся з-за мяжы. <…> А колькі яшчэ месцаў, дзе не дадзеная прававая ацэнка беспарадкам і перакрыццям дарог? Рэгіёнам падрыхтавацца», — прыгразіў прапагандысцкі рэсурс.